Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі
Палітвязні, добраахвотнікі, што ваявалі за Украіну, дыпламаты, навукоўцы, дзеячы культуры і слынныя спартоўцы. Узгадаем і слынных людзей з іншых краёў, смерць якіх узрушыла.
Ірына Ражко
Вядомая майстрыха аўтарскай лялькі памерла 1 студзеня 2024-га.
Алег Малчанаў
Беларускі футбаліст памёр ва ўзросце 34 гадоў.
Генадзь Буралкін
Вядомаму беларускаму скульптару было 83 гады.
Яўген Гучок
Беларускі пісьменнік, краязнаўца, выдавец, грамадска-палітычны дзеяч сышоў ад нас на 84-м годзе жыцця.
Святаслаў Савіцкі
Кандыдат медыцынскіх навук, пульманолаг-алерголаг, былы галоўны доктар Гродзенскай абласной бальніцы памёр на 62-м годзе жыцця.
Экс-галоўны доктар Гродзенскай абласной бальніцы Святаслаў Савіцкі заўчасна памёр у 61 год
Вадзім Храсько
Палітвязень, асуджаны на тры гады за некалькі данатаў, памёр у калоніі на 51-м годзе жыцця.
У калоніі ад пнеўманіі памёр палітвязень Вадзім Храсько, асуджаны за данаты
Уладзімір Парфянок
Славутаму беларускаму фатографу было 66 гадоў.
Ванда Русецкая
Прафесарцы, доктарцы сацыялагічных навук было 78 гадоў.
Аляксандр Еўдакімчык
Барацьбіт за працоўныя правы і дэмакратыю пайшоў з жыцця пасля працяглай хваробы ва ўзросце 68 гадоў.
Памёр адзін з лідараў Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Еўдакімчык
Міхаіл Ганчароў
Паэту, лаўрэату фестываляў і конкурсаў аўтарскай песні было 66 гадоў.
Генрых Траццяк
Герой Сацыялістычнай Працы, былы старшыня калгаса імя Ламаносава, які на сваю пенсію спрабаваў адрадзіць знакамітую сядзібу Бохвіцаў у Ляхавіцкім раёне, памёр на 87-м годзе жыцця.
Марыя Бялевіч
Дзяячка паваеннага незалежніцкага падполля мела 95 гадоў.
Памерла 95-гадовая Марыя Бялевіч, дзяячка паваеннага незалежніцкага падполля
Кастусь Верабей
Мікалай Захараў
Былы трэнер зборных Беларусі і Балгарыі па біятлоне памёр на 78-м годзе жыцця.
Дзмітрый Мелікян
Былы гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» памёр пасля працяглай цяжкай хваробы. Яму было 59 гадоў.
Міхаіл Фейман
Былы галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе, заслужаны трэнер Беларусі памёр на 73-м годзе жыцця.
Аляксандр Бароўскі
Былы гендырэктар МАЗа памёр на 73-м годзе жыцця.
Аляксей Навальны
Смеламу расійскаму блогеру было 47 гадоў. Ён памёр у засценках пры нявысветленых абставінах.
Канстанцін Вераб'ёў
Беларускі сцэнарыст, які быў звязаны з тэлебачаннем і кіно з 1993 года, памёр ва ўзросце 53 гады.
Беларускі сцэнарыст Канстанцін Вераб'ёў памёр ва ўзросце 53 гады
Ігар Леднік
Палітвязень, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), грамадскі актывіст і журналіст памёр у турме на 64-м годзе жыцця.
Андрэй Александровіч
Журналіст і рэдактар выдання «Беларусы і рынак» памёр у Варшаве. Яму было 49 гадоў.
Раптоўна памёр журналіст і рэдактар «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч
Мікалай Лабко
Былы кіраўнік Баранавічаў і дэпутат Вярхоўнага Савета памёр у 75 гадоў.
Ігар Голубеў
Скульптар, аўтар помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі памёр на 63-м годзе жыцця.
Веніямін Захараў
Зорка беларускага балета, заслужаны артыст Беларусі пражыў 55 гадоў.
Ніна Давыдзенка
Народная артыстка Беларусі не дажыла два месяцы да свайго 91-годдзя.
Усевалад Свентахоўскі
Беларускаму графіку, дызайнеру, каліграфу было 58 гадоў.
Аляксандр Стасевіч
Беларускі добраахвотнік у складзе УСУ служыў штурмавіком у спецпадраздзяленні.
На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандр Стасевіч
Аляксей Каўка
Інтэлектуал і дыпламат пражыў 87 гадоў.
Беларускі добраахвотнік «Туз»
На вайну ва Украіну «Туз» прыехаў яшчэ ў сакавіку 2022 года. Малады чалавек пайшоў з жыцця ў Вільні, вярнуўшыся з вайны.
Пад Вільняй загінуў былы беларускі добраахвотнік «Туз». Яго збіў цягнік
Алім Кашавараў
Беларус ратаваў людзей у «Крокус Сіці Холе»
Памёр беларус Алім Кашавараў, які гераічна ратаваў людзей у «Крокус Сіці Холе»
Аляксандр Кандратовіч
Мужчына быў больш вядомы ў Беларусі як блогер Васіль Целагрэйкін. Праславіўся ён тым, што ў сярэдзіне 2010-х узначаліў кампанію супраць свавольства супрацоўнікаў ДАІ.
Лета Юстыновіч
Пазнавальны твар незалежнага грамадскага жыцця, яна памерла ў 84 гады пасля працяглай немачы.
Мікола Маляўка
Беларускі пісьменнік памёр на 83-м годзе жыцця.
Уладзімір Кульчыцкі
Вядомы вучоны ў галіне эксперыментальнай і клінічнай нейрафізіялогіі, акадэмік, доктар медыцынскіх навук, загадчык цэнтра мозгу ў Інстытуце фізіялогіі Акадэміі навук Беларусі пайшоў з жыцця ў 76 гадоў.
Мікола Крукаў
Мастак памёр на 65-м годзе жыцця.
Алесь Клышка
Пісьменнік і вынаходнік, уладальнік 13 патэнтаў, пражыў 76 гадоў.
Лявон Габрусёнак
Спявак, артыст тэатра і дыктар радыё, актыўны ўдзельнік беларускага жыцця ў Санкт-Пецярбургу памёр на 70-м годзе жыцця.
Мікалай Уласюк
Архітэктару, рэстаўратару, краязнаўцу было 65 гадоў.
Анатоль Маўрычаў
Заслужаны доктар Беларусі, які больш за 20 гадоў быў намеснікам дырэктара РНПЦ анкалогіі, памёр у 75 гадоў.
Памёр заслужаны ўрач Анатоль Маўрычаў. Больш за 20 гадоў ён быў намеснікам дырэктара РНПЦ анкалогіі
Васіль Пачыцкі
Мастаку і музыканту было 57 гадоў.
Дзмітрый Барайчук
Фігурант дзвюх палітычных крыміналак, які прайшоў праз здзекі на Акрэсціна, памёр у Польшчы пасля працяглай хваробы на 52-м годзе жыцця.
У Польшчы памёр Дзмітрый Барайчук — фігурант дзвюх палітычных крыміналак, які прайшоў праз здзекі на Акрэсціна
Алег Міхей
Праваабаронцу было 56 гадоў.
Ала Нікіпорчык
Гродзенская паэтка пражыла 66 гадоў.
Ханс-Георг Вік
Нямецкі дыпламат і разведчык, які на сутыку стагоддзяў спрабаваў аб'яднаць беларускую апазіцыю, пражыў 96 гадоў.
Памёр Ханс-Георг Вік, які на стыку стагоддзяў спрабаваў аб'яднаць беларускую апазіцыю
Вера Салановіч
Жанчына, чыё дзіцячае фота з канцлагера «Азарычы» абляцела свет, пражыла 85 гадоў.
Памерла Вера Салановіч — дзяўчынка са знакамітага фота з канцлагера «Азарычы», што абляцела свет
Маргарыта Касымава
Беларуская кінарэжысёрка і сцэнарыстка памерла на 87-м годзе жыцця.
Наталля Афанасьева
Беларускай архітэктарка і ўдава Леаніда Левіна памерла на 88-м годзе жыцця.
Памерла Наталля Афанасьева. Яна праектавала Мінскі планетарый і сталічныя жылыя кварталы
Галіна Жаровіна
Беларускай рэстаўратарцы і аднаўляльніцы традыцыі батлейкі было 78 гадоў.
Мікалай Сацура
Беларускаму кампазітару, удзельніку ансамбля «Сябры» ад самага яго заснавання было 72 гады.
Лідзія Савік
Пісьменніца і даследчыца беларускай літаратуры, адна з заснавальніц і шматгадовая сяброўка Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» пражыла 88 гадоў.
Дзяніс Сідарэнка
Былы пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка не вытрымаў допытаў у КДБ і скончыў жыццё самагубствам. Яму было 48 гадоў.
Васіль Равяка
Кіраўніку паспяховага калгаса «Прагрэс-Верцялішкі» ў Гродзенскім раёне было 75 гадоў.
Леанід Дзягілеў
Сябру Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў і Міжнароднай асацыяцыі дызайнераў, дарадцу Беларускай акадэміі архітэктуры было 83 гады.
Віталь Каракорскі
Літоўскі, габрэйскі і беларускі грамадскі дзеяч, журналіст і пісьменнік пражыў 66 гадоў.
Валерый Чайка
Вядомага мастака-манументаліста не стала на 74-м годзе жыцця.
Міхаіл Вергеенка
Вядомаму футбольнаму галкіперу і трэнеру было 74 гады.
Мікалай Дамашкевіч
Былому чыноўніку было 74 гады.
Мікалай Скобелеў
Генерал-маёр, былы кіраўнік Мінскага сувораўскае вучылішча і Беларускага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны памёр на 67-м годзе жыцця.
Сяргей Калякін
Вядомы дзеяч беларускага левага руху пайшоў з жыцця пасля цяжкай, працяглай хваробы ў 72 гады.
Тамара Скварцова
Тэатральная актрыса, заслужаная артыстка Беларусі пражыла 78 гадоў.
Георгій Маляўскі
Заслужаны артыст з тэатра імя Янкі Купалы памёр на 78-м годзе жыцця.
Аляксандр Мядзведзь
Легендарны беларускі спартовец пайшоў з жыцця на 87-м годзе.
Галіна Дзягілева
Актрыса, стваральніца тэатра «Зніч» пражыла 77 гадоў.
Віктар «Мао» Жаркевіч
Легендзе беларускага панка быў 51 год. Незадоўга да смерці ён перанёс цяжкія здзекі ГУБАЗіКа.
Ісмаіл Александровіч
Першы муфтый Беларусі пражыў 95 гадоў.
Аляксандр Рухля
Экс-дыпламат і ініцыятар праекта па лячэнні дзяцей з чарнобыльскай зоны памёр у 73 гады.
Уладзімір Церабун
Беларускі мастак, скульптар і графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі пражыў 78 гадоў.
Уладзімір Тугай
Прафесару, доктару гістарычных навук было 73 гады.
Вячаслаў Харанека
Былому гендырэктару Нацыянальнага аэрапорта было 60 гадоў.
Генадзь Цыхун
Слыннаму мовазнаўцу было 87 гадоў.
Мікола Трафімчук
Паэт памёр у 73 гады.
Віктар Лук'янаў
Мастаку, ганароваму грамадзяніну Наваполацка было 84 гады.
Алег Елісеенкаў
Кампазітару, харавому дырыжору і педагогу, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь было 66 гадоў.
Алег Жукаў
Беларускі паэт і кампазітар, аўтар хіта «Людзі сустракаюцца» памёр у 87 гадоў.
Дзмітрый Шлетгаўэр
Юнак-палітвязень памёр у магілёўскай калоніі ў 22 гады пры нявысветленых абставінах.
У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр
Уладзімір Гніламёдаў
Доктару філалагічных навук, акадэміку, літаратуразнаўцу, крытыку і пісьменніку было 86 гадоў.
Іван Чарота
Перакладчык, славіст і праваслаўны актывіст памёр у 72 гады.
Дзмітрый Крат
Лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат памёр у 52 гады. Ён адзначаўся бруднымі каментарамі ў адрас арыштаваных журналістаў незалежных СМІ.
Віктар Парфёнаў
Акадэмік, доктар біялагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі памёр на 91-м годзе жыцця.
Алесь Мікалайчанка
Ветэрану беларускай незалежнай журналістыкі было 79 гадоў.
Святлана Круцікава
Жыхарка Пінска, якую неаднаразова судзілі за экстрэмізм, зрабіла сабе смерць у 60 гадоў.
Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»
Анатоль Дастанка
Акадэміку і былому кіраўніку Вышэйшага атэстацыйнага камітэта, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі было 87 гадоў.
Мікалай Крыжаноўскі
Палітыку, дэпутату апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 1990—1995 гадоў было 87 гадоў.
Валянціна Барадуліна
Удава народнага паэта Беларусі пражыла 85 гадоў.
Джымі Картэр
Былы прэзідэнт ЗША памёр ва ўзросце 100 гадоў.
Якуб Лапатка
Перакладчыку «Калевалы» на беларускую і адданаму аўтару «Нашай Нівы» было 80 гадоў.
Каментары
Што аўтар гэтага выказвання, які да Беларусі не мае аніякага дачынення, робіць пад загалоўкам "Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі"?