Культура

Памёр мастак Валерый Чайка. Ён афармляў мінскае метро

Вядомага мастака-манументаліста не стала на 74-м годзе жыцця.

Валерый Чайка з альбомам, у якім адлюстравана станцыя метро «Інстытут культуры», над афармленнем якой ён працаваў. Фота: фэйсбук Беларускага саюза мастакоў

Пра смерць паведаміў Беларускі саюз мастакоў.

Валерый Паўлавіч Чайка нарадзіўся 2 снежня 1950 года ў Таганрогу Растоўскай вобласці, аднак творчае жыццё звязаў з Беларуссю.

У 1976 годзе ён скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, дзе вучыўся ў Гаўрылы Вашчанкі. 

Пачаў сваю творчую дзейнасць у 1976 годзе. Працаваў у манументальна-дэкаратыўным і афармленчым мастацтве, у мастацкім праектаванні.

Сярод твораў: мастацкае афармленне інтэр’ераў і экстэр’ераў БДУ, экстэр’ера абласнога радзільнага дома (абодва 1978), праект інтэр’ера і люстры ў аэрапорце «Мінск-2» (1988—1989), размалёўка ў рэстаране «Беларусь» (1995), размалёўка і вітражы ў рэстаране «Гасціны двор» (1996), аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі для Палаца Рэспублікі (2000) — усе ў Мінску. Адзін з аўтараў вітражоў з размалёўкай і аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі для храма Св. Духа ў Беластоку (Польшча, 2001, з С. Рабашчуком і Б. Скрамблевічам).

Станцыя метро «Інстытут культуры», над афармленнем якой працаваў Валерый Чайка. Фота: Анлайнер

У 1984 годзе ўдзельнічаў у распрацоўцы праекта інтэр’ера і стварэнні вітражоў для станцыі метро «Інстытут культуры». На абедзвюх пуцявых сценах Чайкам выкананы па 12 паясоў, з літога жоўтага, аранжавага і чырвонага шкла, якія называюцца «Гісторыя развіцця культуры Беларусі». На іх адлюстраваныя беларускія майстры за працай: ганчары, кавалі, дойліды, ткачы і іншыя.

Вітражы на станцыі метро «Інстытут культуры», выкананыя Валерыем Чайкам. Фота: Анлайнер

Творы Чайкі вылучаюцца высокай мастацкай культурай, шматпланавасцю зместу, гарманічным уключэннем у архітэктурнае асяроддзе.

Прыняты ў Беларускі саюз мастакоў у 1984 годзе. З 1998 па 2004 гады быў старшынёй секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, у 2002—2004 гады выбіраўся сябрам прэзідыума Савета і старшынёй праўлення БСМ.

За комплекснае мастацкае рашэнне інтэр’ераў Палаца Рэспублікі ўдастоены ў 2004 годзе ў складзе аўтарскага калектыва Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. У 2011 годзе стаў лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Як доктара Мартава ўдалося выратаваць з Расіі

Як доктара Мартава ўдалося выратаваць з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Без чэргаў і абмежаванняў. Хто можа ехаць на матацыкле ў Літву6

Чэргі з легкавых аўтамабіляў на мяжы з Літвой усё ж такі захоўваюцца 

Тэмпературныя кантрасты паміж поўначчу і поўднем у Беларусі ўражваюць

У Гродне суд ануляваў продаж кватэры падазраванай па «экстрэмісцкім артыкуле»4

Валерый Сахашчык: Напад Польшчы на Беларусь — гэта поўны нонсэнс з пункту гледжання логікі4

У Канадзе бультэр'ер напаў на дзікабраза — і атрымаў 1500 іголак 2

Васкрасенскі хваліцца, наколькі многіх палітвязняў схілілі да напісання прашэнняў аб памілаванні. Тры высновы з гэтага

У Мінску распачаўся суд па «справе Мачулішчаў»

У Віцебску прарвала газаправод: эвакуявалі дзіцячы садок і жыхароў дома

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як доктара Мартава ўдалося выратаваць з Расіі

Як доктара Мартава ўдалося выратаваць з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →