Грамадства4545

Памёр Ханс-Георг Вік, які на стыку стагоддзяў спрабаваў аб'яднаць беларускую апазіцыю

Нямецкі дыпламат і разведчык пражыў доўгае і змястоўнае жыццё: 96 гадоў.

Ханс-Георг Вік. Фота: Еўрарадыё

Як стала вядома «Нашай Ніве», памёр Ханс-Георг Вік. Гэта адбылося 15 мая, але вядома стала толькі сёння.

Спадар Вік нарадзіўся 28 сакавіка 1928 года ў Гамбургу. Скончыў Гамбургскі ўніверсітэт (1954), дзе вывучаў права і філасофію. З 1954 па 1993 гады працаваў у Міністэрстве замежных спраў ФРГ. У 1974—1977 гадах быў паслом ФРГ у Іране, у 1977—1980 — паслом ФРГ у СССР, у 1980—1985 — пастаянным прадстаўніком ФРГ у НАТА. У 1985—1990 гадах Ханс-Георг Вік быў кіраўніком Федэральнай разведвальнай службы.

З 1998 па 2001 гады — Ханс-Георг Вік быў кіраўніком Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Беларусі, марна спрабуючы аб'яднаць беларускую апазіцыю.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года з’явіўся артыкул у «Советскай Белоруссии» «Аперацыя «Белы бусел», дзе ў найлепшых традыцыях канспіралогіі газета намалявала Х.-Г. Віка як ворага, які пляце змовы, у якіх удзельнічае беларуская апазіцыя.

І наадварот, аматары тэорыі змовы з іншага боку малявалі яго як прыхільніка беларускіх уладаў.

Каментары45

  • FF
    25.05.2024
    Зянон гуляе
  • Страчанае пакаленне
    25.05.2024
    Гэта той, з-за каго мы зараз маем гэтую карумпаваную грантаапазіцыю. Вік заклаў бомбу запаволеннага дзеяння пад беларускай дэмакратыяй пры Вячорку-старэйшым, эфекты якой мы зараз бачым пры Вячорку-малодшым на псеўдадзейнасці Офісаў-Кабінетаў Ціханоўскай, калі галоўнае, за што і даюць грошы, - фотка ў інсце, а не вынік працы.
  • FF
    25.05.2024
    Страчанае пакаленне, згодны з кожным словам. Акрамя таго, усе гэтыя дзеячы аддалі Беларусь у расейскую сферу, разлічваючы, што дэмакратыя прыйдзе да нас... з Масквы! 

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →