Здарэнні3131

«Калі паліцэйскія пабачылі кашулі, змяніліся ў тварах». Што новага ў беларусаў, якіх збіла ахова рэстарана?

Навагодняя ноч у рэстаране Paros, што ў цэнтры Варшавы, скончылася для беларусаў Аляксея і Паўла зламаным носам і шматлікімі гематомамі. Інцыдэнт адбыўся ў выніку бойкі з аховай рэстарана.

Як усё адбылося? Раней хлопцы распавялі журналістам, што ў выніку сваркі з дзяўчынай Аляксей адышоў у туалет, «каб прыйсці ў сябе». Брат дзяўчыны Павел далучыўся да яго, каб супакоіць і падбадзёрыць.

Іх дыялог праз некаторы час перарваў ахоўнік, які пачаў выганяць маладых людзей з кабінкі санвузла. Хлопцаў раззлавала такое стаўленне, пачаўся дыялог на павышаных танах, рэакцыяй на яго стала збіццё з боку ахоўнікаў. Пасля кампанію выставілі за дзверы рэстарана.

Фота: інстаграм Паліны Ляшковіч

Як распавяла «Нашай Ніве» Паліна Ляшковіч, сястра Паўла, 2 студзеня яны нарэшце прайшлі судмедэкспертызу — падазрэнне на зламаны нос выявілі не толькі ў Паўла, але і ў Аляксея, але для дакладнага дыягназу другому трэба дачакацца, пакуль спадзе ацёк.

«У Паўла сёння была аперацыя на носе. Прайшла, здаецца, паспяхова», — расказала Паліна.

У Аляксея ж сёння прынялі заяву ў паліцыі.

«Прыватны судмедэксперт патлумачыў нам, што калі ў Пашы зламаны нос, ён можа адразу падаваць заяву ў пракуратуру, бо гэта цяжкае цялеснае пашкоджанне. Гэта ён учора і зрабіў. Калі мой пералом носа пацвердзіцца, сітуацыя будзе такая самая. Пакуль жа ў мяне прынялі заяву ў аддзяленні паліцыі па месцы жыхарства», — распавёў Аляксей.

Хлопец кажа, што, на шчасце, пералом рэбраў у яго не пацвердзіўся, але наступствы збіцця такія, што дагэтуль баляць ныркі.

Фота: інстаграм Паліны Ляшковіч

Аляксей адзначыў, што супрацоўнікі паліцыі былі настроеныя прыязна.

«Калі яны пабачылі нашы акрываўленыя кашулі, якія перадалі як рэчдоказ, то ўвогуле змяніліся ў тварах і голасе. Зразумелі, што сапраўды адбылося нешта сур’ёзнае, а не проста штуршкі. Нашай справе прысвоілі нумар, узялі кантакты сведак. Пашу і Паліну яшчэ выклічуць для апытання. Будзем чакаць вынікаў. У нашым уяўленні няма ніводнага шанцу падаць гэта так, што гэта мы там не мелі рацыі». 

У рэстаране Paros па ўказаных нумарах ніхто не адказвае, таму даведацца пазіцыю ўстановы пакуль немагчыма.

Фота: інстаграм Паліны Ляшковіч

Каментары31

  • шэршэ ля хам
    03.01.2025
    далучыўся да яго, каб супакоіць і падбадзёрыць
    у... кабінцы санвузла ?
    некалі слова "злучайцеся" на герба замянілі на "яднайцеся", бо злучаюцца ну гэтыя...
  • Тут
    03.01.2025
    У них на лицах на фото написано как они страдают бедняги от всего это, такие пострадавшие…
  • Яніна
    03.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Беларусы вяртаюцца ў Еўропу пасля святаў. У чарзе можна прастаяць да 4-5 сутак1

Беларусы вяртаюцца ў Еўропу пасля святаў. У чарзе можна прастаяць да 4-5 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла самая пажылая жыхарка Зямлі — 116-гадовая японка Таміка Ітаока

«Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела». Бацька Канапацкай падзяліўся думкамі пра выбары і ўдзел дачкі ў іх32

Ужыць ядзерную зброю супраць Украіны не дазволіў Пуціну Кітай — Блінкен7

«Будзь на вайбе — выбірай!» Ідэолагі стварылі «патрыятычныя» чахлы для тэлефонаў ФОТАФАКТ9

Беспілотнікі атакавалі расійскі порт Усць-Луга, праз які экспартуюцца беларускія нафтапрадукты

На «Беларуськаліі» пачалася новая хваля звальненняў12

У Беларусі назвалі птушку года. Яна жыве на балотах2

Трамп незадаволены, што падчас ягонай інаўгурацыі дзяржаўныя сцягі будуць прыспушчаныя6

Закрываецца адзін з самых дарагіх мінскіх рэстаранаў. Ім кіравала сям'я Зінгмана4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы вяртаюцца ў Еўропу пасля святаў. У чарзе можна прастаяць да 4-5 сутак1

Беларусы вяртаюцца ў Еўропу пасля святаў. У чарзе можна прастаяць да 4-5 сутак

Галоўнае
Усе навіны →