Урсула фон дэр Ляен адмяніла ўсю працу на бліжэйшыя два тыдні, у тым ліку паездку ў Польшчу.
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен не прыедзе ў Гданьск на выязное пасяджэнне Еўракамісіі праз цяжкае запаленне лёгкіх.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Камісіі Стэфан дэ Керсмакер. Пасяджэнне адбудзецца ў іншым тэрміне, піша PAP.
«Старшыня фон дэр Ляен адмяніла свае (…) абавязацельствы ў першыя два тыдні студзеня», — паведаміў дэ Керсмакер.
Кіраўніца Еўракамісіі мелася ўзначаліць выязное пасяджэнне Камісіі ў Польшчы, запланаванае на 9 і 10 студзеня. Такія паездкі ўсяго складу камісараў звычайна арганізуюцца ў сувязі са старшынствам краін-членаў у Радзе ЕС. У іх удзельнічаюць таксама ўлады краіны, якая старшынствуе.
У межах польскага старшынства, якое пачалося 1 студзеня, урад запланаваў такое пасяджэнне ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску.
Каментары