Грамадства1111

Пяць былых сілавікоў прасілі сваіх калег не быць залішне жорсткімі. Цяпер ім пагражаюць велізарныя тэрміны

Імёны былых сілавікоў з Жодзіна Дзмітрыя Удовіна, Андрэя Дарошкі, Вячаслава Ільіча, Ігара Кісляка і Віталя Папроцкага з'явіліся ў раскладзе судоў. У жніўні 2020 яны запісалі зварот, у якім прасілі сваіх былых калег не быць карнікамі. Цяпер ім усім пагражае да 12 гадоў калоніі.

Злева направа: Зміцер Удовін, Віталь Папроцкі, Вячаслаў Ільіч, Андрэй Дарошка, Ігар Кісляк. Скрыншот са звароту былых афіцэраў міліцыі з Жодзіна

12 жніўня 2020 года яны запісалі моцны і шчыры зварот да сілавікоў. На пачатку адзначаецца, што ўсе мужчыны аддалі службе больш за 20 гадоў. Сам зварот выглядае хутчэй як адчайны крык у пустэчу, а не як выклік. Афіцэры звяртаюцца да калегаў вельмі акуратна. На самім відэа бачна, што яны робяць гэта ад сэрца, а не з выклікам.

Спачатку 54-гадовы Ігар Кісляк кажа, што ён выйшаў на пенсію ў званні падпалкоўніка. Па звестках «Люстэрка», здабытых праз «Белпол», перад выхадам Кісляк узначальваў аддзел ГУБАЗіК Барысаўскага РАУС. У 2012 годзе ён звольніўся, а ў 2014-м стаў прадпрымальнікам.

Ігар кажа, што яны служылі за ідэю абароны людзей і барацьбы са злачыннасцю. Ён абураецца тым, што сілавікі збіваюць людзей, адзначаючы, што «ёсць нязначная колькасць правакатараў, але вы можаце іх ізаляваць сваімі сіламі, а не выступаць карнікамі і супрацьпастаўляць сябе нашаму спакойнаму працавітаму народу».

Кісляк кажа, што яму за першыя паслявыбарчыя дні пазваніла больш за 20 знаёмых, якія не маглі знайсці сваіх сваякоў, хоць некаторыя з іх не ўдзельнічалі ў пратэстах увогуле. Ён заклікае сілавікоў узгадаць, што яны давалі прысягу народу. «Спадзяемся на ваша разуменне і ваш афіцэрскі гонар», — падсумоўвае мужчына.

Далей выступае 61-гадовы Вячаслаў Ільіч. Ён распавядае, што быў намеснікам начальніка Жодзінскага ГАУС, узначальваў крымінальную міліцыю і выйшаў у адстаўку ў 2008-м у званні падпалкоўніка. Па звестках «Люстэрка», пасля ён быў дырэктарам Жодзінскага гарадскога цэнтра культуры і забаваў.

Вячаслаў кажа, што разумее, што супрацоўнікі нясуць службу ў вельмі цяжкіх умовах.

«Але часы, калі даводзілася рабіць выбар, былі ва ўсіх пакаленняў — нехта змагаўся з фашызмам, нехта служыў у Афганістане. І мне даводзілася прымаць удзел у палітычных мерапрыемствах, пачынаючы ад выбараў 1994 года. Вам на сёння нялёгка выконваць вашы абавязкі, але я пэўны, што ў патрэбны час вы прымеце правільнае рашэнне, вам падкажа ваша сэрца.

Выконвайце службовы доўг так, як вы хацелі б, як яго выконвалі [у адносінах] да вас і вашых блізкіх. Тады вы здолееце глядзець у вочы народу і цяпер, падчас службы, і пасля, калі будзеце на заслужаным адпачынку», — кажа Ільіч.

Далей кажа Андрэй Дарошка. Яму 54 гады. Ён падпалкоўнік, перад пенсіяй быў намеснікам начальніка Жодзінскага ГАУС па ідэалагічным забеспячэнні ды кадрах, выйшаў на пенсію ў 2012 годзе. Вядома, што ён быў валанцёрам і дапамагаў дзецям з асаблівасцямі.

Андрэй Дарошка. Фота: ex-press.live

Дарошка просіць супрацоўнікаў міліцыі дзейнічаць з людзьмі гэтак жа, як яны б рабілі са сваімі блізкімі. «Не стварайце непатрэбную паніку ў горадзе, нам тут жыць і расціць дзяцей, нам мусіць быць сорамна за паводзіны ў горадзе», — кажа на відэа Андрэй.

Пасля яго прамаўляе 54-гадовы Віталь Папроцкі. Ён пачынаў у 1999 годзе як следчы ў міліцыі Жодзіна. Вядома, што ён дарос да падпалкоўніка юстыцыі. Да вясны 2014 года Віталь працаваў начальнікам Смалявіцкага раённага аддзела Следчага камітэта, хоць на відэа ён кажа, што ў запасе з 2012 года — магчыма, ён проста агаварыўся.

Папроцкі кажа, што ўсё жыццё служыў народу. Віталь распавядае, што тыя, хто ўступаўся за людзей, былі рэпрэсаваныя, ён прапануе «апомніцца ды задумацца». Папроцкі кажа, што падтрымлівае тых, хто працуе па законе.

Апошнім прамаўляе Дзмітрый Удовін. Ён пачынаў у 1990-я ў Барысаве. Пасля 1998 перайшоў у аддзел дазнання Жодзінскага ГАУС, а з 2004 па 2012 узначальваў яго. Далей працаваў у Следчым камітэце, адтуль пайшоў на пенсію. Пасля выхаду на пенсію працаваў на Смалявіцкім малаказаводзе і быў гарадскім дэпутатам у Жодзіне.

Дзмітрый Удовін. Фота: ex-press.by

У яго ёсць і цяжкая асабістая гісторыя, пра якую пісалі ў медыя — у 2016 годзе сын Дзмітрыя, Глеб, цяжка захварэў, але ў выніку здолеў ачуняць. Пасля Глеб стаў зоркай у Жодзіне, бо яго абралі сярод больш за 500 прэтэндэнтаў, каб ён вынес мяч на Барысаў-Арэну і быў там сімвалічным арбітрам.

«У складанай палітычнай сітуацыі, якая адбываецца ў краіне, думайце пра тую форму, якую вы носіце. Я разумею, што ў вас крэдыты, у вас сем'і, і складана зрабіць выбар, але выбар можна зрабіць заўжды.

Выконваючы тыя загады, якія аддаюць вашы начальнікі, вы можаце аказацца саўдзельнікамі злачынстваў. Нельга збіваць людзей, якія проста вяртаюцца дадому з начной змены ці з працы. <…> Я ведаю выпадкі, калі людзей затрымлівалі за нішто і праяўлялі залішнюю жорсткасць — не варта так рабіць», — казаў Удовін у звароце.

Суд над пяццю былымі сілавікамі пачнецца 13 студзеня 2025 года ў Мінскім абласным судзе. Усіх былых сілавікоў судзяць па двух артыкулах — «нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК). Ім пагражае ад пяці да дванаццаці гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Антилукашист
    02.01.2025
    Самозванец лукашенка и его помогатые лукашисты настолько ГЛУПЫ - ТУПЫ и не видят КРАХ собственной ДУРНОЙ лукашенковской "системы" [Бандитизма], после чего Всех лукашистов, вместе с Самозванцем лукашенкай, ПРИВЛЕКУТ К УГОЛОВНОЙ ОТВЕТСТВЕННОСТИ самих,и на краю своей ГИБЕЛИ лукашисты ПЫТАЮТСЯ "судить" Честных Людей.
  • не простим
    02.01.2025
    Вернётся с торицей...
  • .
    02.01.2025
    Засталіся людзьмі, асмеліліся разважаць па-людску, а не тупа як выканаўцы.
    За тое насамрэч ім і помсцяць халопы, не здольныя ні на што.

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Усе навіны →
Усе навіны

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?31

Запазычанасць Кітая рэзка перавысіла запазычанасць ЗША17

Закрываецца знакамітае кафэ «Залаты грабеньчык» у цэнтры Мінска, якое належала Чыжу

«Не спадабаецца — назад паеду»: палітзняволены памочнік пракурора Бабак з‘явіўся ў сацсетках ФОТА14

У Светлагорску звольнілі міліцыянера, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях. Цяпер ён судзіцца з УУС4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Галоўнае
Усе навіны →