Грамадства5555

Лукашэнка: Ніякіх здзекаў, ніякіх палітвязняў у нас няма

Лукашэнка сёння на нарадзе з даверанымі асобамі, пракаментаваў заклікі дэмакратычнай супольнасці галасаваць супраць усіх падчас прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе «Пул першага».

Фота: Contributor / Getty Images

«Вядома, нашы збеглыя ўжо настроілі Захад. Вы і самі бачыце іх палітыку: «Галасуем супраць усіх» (сказаў тры словы па-беларуску — НН)», — сказаў ён.

«Яшчэ галасаванне не пачалося, можа, хтосьці знімецца з гэтай дыстанцыі і гэтак далей, а ўжо «супраць усіх». Яшчэ не пачулі, пра што гэтыя кандыдаты будуць казаць, не — «супраць усіх». Але гэта іх справа, іх права заяўляць. З-за мяжы лёгка вякаць. Трэба прыязджаць сюды і ўдзельнічаць у выбарах. Як прыехаць — на гэтае пытанне ўжо некалькі разоў адказвалі.

Ніякага здзеку, ніякіх палітвязняў у нас няма. Не збіраюся я там як прэзідэнт ціснуць на кагосьці. Гэта перадвыбарная кампанія, гэта выбары — тут людзі павінны вырашаць усё так, як яны палічаць патрэбным. Ужо потым, як я казаў, прабачце, абралі — давайце будзем працаваць», — сказаў Лукашэнка.

Паводле праваабарончай супольнасці, у Беларусі па стане на 3 студзеня ў турмах, СІЗА і калоніях было 1265 палітвязняў.

Каментары55

  • Ü
    03.01.2025
    І Асад ў Сірыі так сама ”лячыў” людзей. Дзесяткамі тысяч да самай сьмерці.
  • Джып
    03.01.2025
    От жа ж ****...
  • Ёсік
    03.01.2025
    Мо раскажаш, дзе Мікола Статкевіч, Павал Севярынец, той жа Віктар Бабарыка? Як абыходзяцца з Палінай Шарэндай? Пачвара, а не мужык. Куды, *****, беларусы вы глядзелі, калі за яго галасы аддавалі 30,5 гадоў таму? Вершнік, бчб-сьцяг, родная мова заміналі? Сёрбайце, *****,шчэ павеце, калі ў складзе расейскай арміі вашыя дзеткі пойдуць гінуць за вар'яцкія ідэі псіхічна хворага вычварэнцы.

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі3

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў, у якой дачка сядзіць, а зяць адседзеў, адпусцілі на хатнюю хімію6

Уводзіцца новая сістэма знакаў для інфармавання турыстаў1

Трое падлеткаў прадалі свае пашпартныя звесткі і атрымалі вялікія непрыемнасці

Прэм'ер Грэнландыі заявіў пра імкненне краіны да незалежнасці5

Сёння будуць мароз, снег і парывісты вецер

Памёр Гаральд Вольскі

Маладую беларуску асудзілі за наркотыкі на 9 гадоў. Калі выйшла з калоніі, зрабіла засвоены там навык справай жыцця13

Дыхаў у слухаўку, дасылаў паштоўкі са сваім пахам. Беларускі распавялі пра пераслед сталкераў2

Бондарава трыумфуе: у Палаце прадстаўнікоў Марзалюку ўсё ж нагадалі пра дэпутацкую этыку праз «шваль з Гродна»24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі3

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →