Лукашэнка прапанаваў прыцягваць вайскоўцаў для аховы выбарчых камісій
Аляксандр Лукашэнка заявіў пра спробы ціску звонку на членаў выбарчых камісій у Беларусі. Пра гэта ён паведаміў на сустрэчы са старшынямі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, піша БелТА.
«Дапамажыце выбарчым камісіям на ўчастках. Бо гэтыя нягоднікі (дэмакратычныя сілы — НН) — зразумела, што яны ўжо ціснуць на нашых членаў камісій, асабліва на кіраўніцтва», — заявіў ён.
«Я вельмі рады, што ніхто іх не баіцца. Яны адкрыта заяўляюць: «Так, мы члены камісій, і мы будзем праводзіць і арганізоўваць выбары!» Але падключыцца трэба. Дзе трэба — міліцыю, дзе трэба — вайскоўцаў смела падключайце. Так, каб быў парадак», — даручыў Аляксандр Лукашэнка.
Каментары
выбарчы - у выБОЙчы