1 студзеня 2024 года памерла вядомая майстрыха аўтарскай лялькі Ірына Ражко, паведамілі яе знаёмыя ў сацыяльных сетках.
Ірына Ражко ў пачатку 1990-х скончыла Мірскае мастацка-рэстаўрацыйнае вучылішча, затым факультэт народнай культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
З 2006 года была кіраўніцай Майстэрні аўтарскай лялькі. Таксама яна была выкладчыцай курсаў па вырабе аўтарскай лялькі, арганізоўвала і ўдзельнічала ў выставах «Балаганчык», «Запаветныя жаданні», «Прэм'ера», «Спадарыня Лялька», «Таямніцы чароўнага лесу», «Цёплыя тыдні», «Прынцэса на падушачцы», «Песня паўночных багоў», «Беларусь — краіна цмокаў» і інш.
Лялькі, створаныя Ірынай Ражко самастойна ці сумесна з іншымі майстрамі, знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Германіі, у музеі лялек у расійскім Санкт-Пецярбургу. Сярод іншага іх можна пабачыць у інтэр'еры нясвіжскай кавярні «Батлейка». Улюбёнымі вобразамі майстрыхі былі міфічныя: гномы, феі, грацыі, эльфы.
Каментары