«Не спадабаецца — назад паеду»: палітзняволены памочнік пракурора Бабак з‘явіўся ў сацсетках ФОТА
Яўген Бабак правёў за кратамі тры з паловай гады. А сёння апублікаваў меланхалічнае фота з бара ў сваім інстаграме.
Палітвязень, былы памочнік пракурора Яўген Бабак выйшаў на волю. Ён апублікаваў сторыс у інстаграме.
«Я тут агледжуся хутка. Калі не спадабаецца, назад паеду. Адчуваю сябе іншародным элементам. «Там» было прасцей», — ці то з іроніяй, ці то ўсур'ёз напісаў экс-палітвязень.
Да рэзкага павароту лёсу ў 2020-м Бабак працаваў памочнікам пракурора Першамайскага раёна Мінска. Ён стаў вядомы, калі ініцыяваў праверку людзей у форме ДАІ, якія збілі байкераў ва Уруччы ноччу 11 жніўня. Праверцы, аднак, не далі ход, а самога Бабака прымусілі звольніцца.
У 2021 годзе кватэру былога памочніка пракурора разграмілі сілавікі, а яго самога затрымалі. 12 мая 2022 года суддзя Мінскага гарадскога суда Валянціна Зянькевіч прызначыла Бабаку 4 гады калоніі паводле двух палітычных артыкулаў: удзел у пратэстах і распальванне варожасці.
Яўгена ўнеслі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў», а Лукашэнка пазбавіў яго чыну юрыста 1-га класа.
Каментары