2 студзеня 2024 года памёр вядомы беларускі скульптар Генадзь Буралкін. Яму было 83 гады. Пра яго смерць у сацсетках паведаміў Беларускі саюз мастакоў.
Нарадзіўся Генадзь Буралкін 12 лютага 1942 года ў г. Ленінагорску (Казахстан) у сям'і ссыльнага перасяленца з Беларусі. Вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1970—1976).
З 1980 г. сябра Беларускага саюза мастакоў. З 1990 па 2001 г. — яго старшыня. У 1997 годзе атрымаў медаль Францыска Скарыны.
Генадзь Буралкін з'яўляўся аўтарам многіх манументальных, станковых і графічных работ.
У суаўтарстве ён займаўся афармленнем інтэр'ераў драматычнага тэатра і Дома грамадзянскіх абрадаў у Гродне (1970-я гг.).
Разам са скульптарам А. Фінскім мастак стварыў скульптурныя кампазіцыі, якія ўпрыгожваюць Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Генадзь Буралкін з'яўляецца аўтарам помніка заснавальніку і першаму вялікаму князю Вялікага Княства Літоўскага Міндоўгу. У 2009 г. у гістарычным цэнтры Навагрудка адбылося яго адкрыццё.
Творы Буралкіна знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, музеях Беларусі і іншых краін, прыватных калекцыях.
Аб часе і месцы пахавання мастака будзе паведамлена дадаткова.
Каментары