Грамадства11

За 2024 год у Беларусь заляцелі 395 дронаў з Расіі і Украіны. Большасць з іх — шахеды

Пік прыпаў на лістапад і снежань.

За снежань у паветраную прастору Беларусі зайшло не менш за 145 расійскіх дронаў-камікадзэ «Шахед».

36 дронаў вярнуліся ва Украіну і Расію, а 109 зніклі, піша «Беларускі Гаюн».

Агулам за 2024 год «Беларускі Гаюн» зафіксаваў 395 парушэнняў паветранай прасторы Беларусі дронамі з Украіны і Расіі, сярод іх 5 разведвальных дронаў.

За год пацверджана 10 выпадкаў збіцця або падзення шахедаў у Беларусі і Латвіі, а таксама адзін выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.

Канчатковыя дадзеныя за 2024 год з разбіўкай па месяцах выглядаюць наступным чынам:

  • Ліпень — 9 штук
  • Жнівень — 12
  • Верасень — 29
  • Кастрычнік — 49
  • Лістапад — 151
  • Снежань — 145

З 395 БПЛА за 2024 год:

  • 196 вярнуліся ва Украіну і Расію;
  • 189 зніклі;
  • 10 былі збітыя/упалі ў Беларусі і Латвіі.

Пакуль няма падстаў меркаваць, што залёты расійскіх шахедаў у Беларусь у бліжэйшы час спыняцца.

Каментары1

  • Гомель
    03.01.2025
    Это россияне и кремль хотят устроить горе и на нашей земле, им мало горя, которое они принесли на украинскую землю.

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў2

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі атакавалі расійскі порт Усць-Луга, праз які экспартуюцца беларускія нафтапрадукты

На «Беларуськаліі» пачалася новая хваля звальненняў12

У Беларусі назвалі птушку года. Яна жыве на балотах2

Трамп незадаволены, што падчас ягонай інаўгурацыі дзяржаўныя сцягі будуць прыспушчаныя6

Закрываецца адзін з самых дарагіх мінскіх рэстаранаў. Ім кіравала сям'я Зінгмана4

Германія спрасціла афармленне візаў, у тым ліку для беларусаў4

Прадпрымальная жыхарка Брэста скачвала ў інтэрнэце чужое порна і прадавала як сваё17

У мінскай Серабранцы па двары бегаў янот ВІДЭА

56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў, у якой дачка сядзіць, а зяць адседзеў, адпусцілі на хатнюю хімію6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў2

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў

Галоўнае
Усе навіны →