Грамадства1010

Алена Анісім цяпер працуе настаўніцай

Былая старшыня ліквідаванага Таварыства беларускай мовы, экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў больш за год не магла знайсці працу.

У 2023 годзе Алену Анісім затрымалі на працоўным месцы, а пасля прысудзілі 12 сутак арышту за «дробнае хуліганства». З-за рэзананснага затрымання яе звольнілі з Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук. Анісім расказала «Кулуарам», што цяпер працуе настаўніцай.

«Я спрабавала ўладкавацца ў розных месцах, але нічога не атрымлівалася. Пасля таго, як прайшоў год пасля затрымання, пайшла ў РАНА. Думаю, ну што мне ўжо губляць? І там напрамую запыталася, ці ёсць у іх актуальныя вакансіі настаўнікаў беларускай мовы. Высветлілася, што ёсць.

Я адкрыта распавяла пра сваю сітуацыю. Мне далі спіс школ з вакансіямі і сказалі, што рашэнне будзе за дырэктарам.

Я пайшла да дырэктара адной са школ. Яна кажа: так, мне патрэбныя людзі. Гэта была сярэдзіна жніўня. Мне трэба было ўзяць даведку з міліцыі пра тое, што яны да мне не маюць прэтэнзій. Карацей, 30 жніўня я аформілася, а 2 верасня ўжо выйшла на працу».

Без працы былая дэпутатка сядзела год і тры месяцы. Спрабавала ўладкавацца ў клінінгавую кампанію адміністратаркай, у рыэлтарскае агенцтва. Але не склалася.

Анісім кажа, што яе «адміністратыўка» за год была пагашаная.

«Зараз для працаўладкавання, асабліва калі ідзеш у дзяржаўныя структуры, трэба браць даведку, дзе пералічаны звесткі аб усіх правапарушэннях. Калі арганізацыя напрамую запытвае гэтыя даныя, то яны рыхтуюцца, здаецца, напрацягу месяца. А калі сам звяртаешся, то такую даведку выдаюць напрацягу 10 дзён. Каштуе гэтая папера палову базавай».

Каментары10

  • Вучань
    02.01.2025
    А я дагэтуль лічу, што яна - агентура.
  • імечка
    02.01.2025
    Вучань, сядай, два!
  • Беня
    03.01.2025
    Это вызывает к ней уважение.

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?31

Запазычанасць Кітая рэзка перавысіла запазычанасць ЗША17

Закрываецца знакамітае кафэ «Залаты грабеньчык» у цэнтры Мінска, якое належала Чыжу

«Не спадабаецца — назад паеду»: палітзняволены памочнік пракурора Бабак з‘явіўся ў сацсетках ФОТА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Галоўнае
Усе навіны →