Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?
Сёлетні навагодні зварот Святланы Ціханоўскай мае ўжо 573 тысячы праглядаў на ютубе. Спыталіся пра дэталі такой папулярнасці ў Ганны Красулінай, прэс-сакратаркі Ціханоўскай.
Красуліна расказвае, што ўвечары 1 студзеня 2025 года каманда паставіла зварот Ціханоўскай на паказ у якасці рэкламы пры праглядзе іншых відэа. У рэкламе ролік таргетавалі на Беларусь. Паводле словаў прэс-сакратаркі, глыбіня рэкламных праглядаў відэа прыкладна такая ж, як і пры ахопе звычайным, арганічным чынам.
Што да таго, адкуль глядзяць зварот, то па стане на раніцу 3 студзеня амаль 80% праглядаў належаць карыстальнікам з Беларусі. На другім месцы — Польшча, далей ідуць Германія, ЗША і Украіна.
Суму, патрачаную на рэкламу, Красуліна не назвала.
У выніку колькасць праглядаў у Ціханоўскай аказалася істотна вышэйшай за паказчыкі звароту Аляксандра Лукашэнкі. Яго выступ паказвалі, акрамя ТВ, на чатырох ютуб-пляцоўках — каналах БелТА, АНТ, СТБ і news.by (былы ютуб-канал БТ). У суме зварот набраў на сёння 438 тысяч праглядаў.
Дзяржаўныя прапагандысты часта ставяць відэа з Лукашэнкам на рэкламу — прычым не абавязкова нават на Беларусь. Ці аплачвалася рэклама цяпер, невядома.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
...
а прэс-сакратарка "нацыянальнай лідаркі" адказвала на беларускай, цікава?