Грамадства22

Новы рэкорд паездкі на таксі — 228,66 рубля. Але ўсё строга па тарыфе

Пасажыры замовілі паездку ў адной са сталічных дыспетчарскіх службаў з пункта А ў пункт Б і заплацілі за яе 32 рублі. Праз некаторы час яны вырашылі вярнуцца, але таксі не замаўлялі, а «пабачылі на ўзбочыне дарогі», піша Onliner.by.

Ілюстрацыйнае фота

— Кіроўца пагадзіўся нас адвезці. На маё пытанне: «Колькі гэта каштуе?» ён адказаў: «Па тарыфе», не ўдакладніўшы пры гэтым сам тарыф для яго таксі. Раніцай гэты тарыф склаў 32 рублі за ўсю паездку, і мы згадзіліся.

Давёз ён нас да крамы… і аплату ён зрабіў праз тэрмінал. Я зноў спытала пра кошт, ён адказаў: «Там усё напісана».

Я сядзела ззаду, аплачваў муж, кіроўца таксі хутка з’ехаў, а мы паглядзелі на чэк і вельмі здзівіліся! — прыводзіць словы пасажыркі падатковая інспекцыя.

Аказалася, што канчатковы кошт паездкі склаў 228,66 рубля, а тарыф за 1 км — 7 рублёў. На кіроўцу была пададзена скарга, аднак, як растлумачылі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску, з пункту гледжання падатковага заканадаўства прадпрымальнік нічога не парушыў: чэк пасажыру выдадзены, а грашовыя сродкі ў поўным аб’ёме зарэгістраваны ў АІС і будуць улічаны пры падаткаабкладанні.

Калі ў таксіста ўзнікнуць праблемы?

Нядаўна расказвалі, як паездка ад чыгуначнага вакзала ў Мінску да Ждановічаў (гэта каля 12—14 кіламетраў) абышлася ў 105 рублёў. Падатковая інспекцыя высветліла: калі пасажыры выходзілі з аўтамабіля, кіроўца ўжываў фэйкавую зніжку ў памеры 90%, адлюстроўваючы выручку ў памеры 10% ад фактычна атрыманых наяўных. Тады ў ІМПЗ паведамілі, што «зніжкі» на суму каля 180 000 рублёў будуць прызнаныя схаванай ад падаткаабкладання выручкай.

Як абараніць сябе ад дарагой паездкі?

Раней Упраўленне аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ па горадзе Мінску дала некалькі парад, як пазбегнуць падобных сітуацый:

  • Калі ў сваякоў сталага ўзросту або малалетніх ёсць магчымасць замовіць для іх таксі і аплаціць паездку праз мабільны дадатак, рабіце так у 100% выпадкаў;
  • Калі вы замаўляеце паездку непасрэдна ў вадзіцеля, перад пасадкай у аўтамабіль абавязкова ўдакладніце кошт паездкі да пункту прызначэння. Калі чуеце адказы: «Дамовімся», «Не пакрыўджу», адмаўляйцеся ад паездкі. Калі вадзіцель адказвае: «Кошт па тарыфе», «Таксометр пакажа», абавязкова ўдакладняйце тарыф за кіламетр.
  • Бывалі выпадкі, калі тарыф за паездку складаў 5 рублёў за 1 км. — Калі вы не ўдакладнілі тарыф, кошт паездкі склаў, напрыклад, 100 рублёў за 10 км, а кіроўца выдаў плацежны дакумент, то ў гэтай сітуацыі пасажыру дапаможа толькі суд. І тое, калі вы зможаце даказаць атрыманне кіроўцам неабгрунтаванай выгады, — адзначылі ў ІМПЗ.

Каментары2

  • Ёсік
    03.01.2025
    Няўжо і да вас, бастыён беларушчыны Наша Ніва, волечка бондарава дацягнулася - што не артыкул, абавязкова вадзіцель замест кіроўцы?
  • Сержант
    04.01.2025
    Кто-то ,ведь крышует таких мерзавцев.В данном случае ,сама налоговая инспекция. Ответ :по тарифу ,не информирует пассажира о стоимости поездки .Водитель уже на этом этапе ввел в заблуждение.

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі5

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі назвалі птушку года. Яна жыве на балотах2

Трамп незадаволены, што падчас ягонай інаўгурацыі дзяржаўныя сцягі будуць прыспушчаныя6

Закрываецца адзін з самых дарагіх мінскіх рэстаранаў. Ім кіравала сям'я Зінгмана4

Германія спрасціла афармленне візаў, у тым ліку для беларусаў4

Прадпрымальная жыхарка Брэста скачвала ў інтэрнэце чужое порна і прадавала як сваё17

У мінскай Серабранцы па двары бегаў янот ВІДЭА

56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў, у якой дачка сядзіць, а зяць адседзеў, адпусцілі на хатнюю хімію6

Уводзіцца новая сістэма знакаў для інфармавання турыстаў1

Трое падлеткаў прадалі свае пашпартныя звесткі і атрымалі вялікія непрыемнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі5

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →