У Маладзечне на Дзень маці прапануюць падарыць матулям бюст Сталіна ФОТАФАКТ
Партал Kraj.by зрабіў агляд, якія падарункі можна зрабіць у Маладзечне мамам — у гэтыя выхадныя будзе адзначацца Дзень маці.
Сярод традыцыйных рэчаў, як такіх прысмакі, кветкавыя кампазіцыі, пледы, падушкі, сурвэткі, талеркі, рэчы для прыгатавання ежы, вылучаецца досыць дзіўны сувенір.
У краме «Малгаспгандаль» прадаецца бюст савецкага дыктатара і тырана Іосіфа Сталіна.
«Вывучэнне асартыменту скончылі на гумарыстычнай ноце: нам прапанавалі набыць бюст Сталіна, падкрэсліўшы пры гэтым, што гэта будзе самы арыгінальны падарунак», — піша выданне.
Цана пытання — 55 рублёў.
Каментары