Вайна22

Жыхар расійскага Сыктыўкара паедзе на вайну за пляшку гарэлкі

Паход у краму прывёў да заключэння кантракту з Мінабароны.

Фота: Baza

39-гадовы Віталь раніцай 27 кастрычніка вельмі дрэнна сябе адчуваў: напярэдадні ён моцна перабраў з алкаголем. Мужчына адправіўся ў найбліжэйшую краму, каб пахмяліцца. Там ён узяў маленькую бутэльку гарэлкі і пайшоў дадому, не заплаціўшы, піша Baza.

На наступны дзень прадаўцы заўважылі, што не хапае адной пляшкі. Яны напісалі заяву ў паліцыю, злодзея знайшлі па камерах. Крадзеж адной маленькай бутэлькі за 200 расійскіх рублёў (2 даляры) мог бы абмежавацца адміністрацыйным пакараннем, калі б У Віталя не было праблем з законам раней: ён ужо прыцягваўся за дробны крадзеж.

29 кастрычніка на раней судзімага мужчыну завялі крымінальную справу аб крадзяжы. Следчыя адразу прапанавалі Віталю падпісаць кантракт і адправіцца на вайну, і мужчына пагадзіўся.

Як Віталь расказаў паліцыянтам, ён адчуваў дваістае пачуццё: з аднаго боку, ён і раней думаў паехаць ваяваць, а з другога — ён моцна абураны тым фактам, што за крадзеж у 2 даляры яму прапанавалі падпісаць кантракт.

Каментары2

  • Антось
    01.11.2024
    Так в украине даже не за пляшку, просто тянут на убой.
  • во дзе краіна ідыэтаў
    01.11.2024
    рускі дурны іван прадаў сваё жыццё цару за пляшку гарэлкі. во дзе краіна ідыётаў.

«Былі тыя, хто прыехаў а 6-й раніцы». Мінчукі выстраіліся ў вялізную чаргу, каб набыць квіткі ў тэатр1

«Былі тыя, хто прыехаў а 6-й раніцы». Мінчукі выстраіліся ў вялізную чаргу, каб набыць квіткі ў тэатр

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-20256

Школьнікаў са Смаргонскага раёна звазілі з экскурсіяй на Акрэсціна4

Музыку Сяргея Горлава судзяць па чатырох палітычных артыкулах

Блінкен: Паўночнакарэйскія войскі неўзабаве ўступяць у бой з УСУ ў Курскай вобласці

Памёр паэт і кампазітар Алег Жукаў1

Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра5

Як выявіць анкалогію ў дзіцяці і чаму дактары не рэкамендуюць адпачываць зімой у гарачых краінах1

8 тысяч карэйцаў могуць кінуць у бой на Куршчыне «найбліжэйшымі днямі»8

Брытанскія ўльтраправыя выдалі беларускі марш за свой уласны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Былі тыя, хто прыехаў а 6-й раніцы». Мінчукі выстраіліся ў вялізную чаргу, каб набыць квіткі ў тэатр1

«Былі тыя, хто прыехаў а 6-й раніцы». Мінчукі выстраіліся ў вялізную чаргу, каб набыць квіткі ў тэатр

Галоўнае
Усе навіны →