Грамадства4444

Апазіцыянер Абозаў пагражае тым, хто з’явіцца на ўчасткі: Вы падтрымліваеце Лукашэнку і адкажаце за падтрымку дзяржаўнага перавароту

Кажа, што атрымае спіс выбарцаў, якія ўдзельнічалі ў галасаванні.

Ініцыятыва Аб’яднаны штаб супраціву, за якой, меркавана, стаіць беларускі эмігрант Андрэй Абозаў, выступіла з радыкальнай заявай. Тэлеграм-канал з 560 падпісчыкаў рашуча папярэджвае тых, хто падумвае ўсё ж такі схадзіць на лукашэнкаўскія выбары 26 студзеня 2025 года.

«Мы лічым, што 26 студзеня 2025 года любое ваша з'яўленне нават побач з выбарчым участкам будзе азначаць, што вы з'яўляецеся прыхільнікам рэжыму Лукашэнкі з перспектывай адказаць па законе за падтрымку яго дзяржаўнага перавароту. Мы будзем мець спісы выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. Лічыце гэтую заяву Аб'яднанага Штаба Супраціву афіцыйным папярэджаннем. Час угавораў даўно скончыўся. У нас ідзе халодная грамадзянская вайна, не дай Бог, што яна стане гарачай», — гаворыцца ў звароце.

Як у дэтэктыўным рамане, прыхільнікаў ініцыятывы папярэджваюць, што «агенты спецслужбаў паспрабуюць перахапіць як гэты зварот, так і інструкцыі».

Пакуль што інструкцыя простая — не прызнавацца нікому, нават членам сям’і, што з’яўляешся ўдзельнікам супраціву, і не пакідаць лічбавых слядоў. Зрэшты, не трэба рабіць увогуле нічога. «Надыдзе час, і мы самі вас знойдзем», — шматзначна паведамляюць аўтары.

У 2000-я Андрэй Абозаў быў актывістам супольнасці беларусаў «Трэці шлях» і адным са стваральнікаў «Мультклуба» — групы, якая рабіла сатырычныя мультфільмы пра Лукашэнку. У 2005-м на яго завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі, але Андрэй здолеў выехаць з Беларусі ў Эстонію.

У 2007-м ён ехаў на цягніку з Украіны дадому ў Эстонію праз Расію і быў затрыманы. Пры заступніцтве свайго знаёмага, расійскага палітолага Андрэя Суздальцава, выехаў у Эстонію. З таго часу жыве там. Сярод праектаў, у якіх ён удзельнічаў з 2020-га — стрымы Валерыя Цапкалы і Беларускі народны трыбунал.

Каментары44

  • Праўда
    01.11.2024
    Кожнаму правадыру па штабу. Справа Пазняка жыве)
  • Брава!
    01.11.2024
    Гэта заява павінна была быць ад Ціханоўскай і Латушкі, калі яны з сябе яшчэ штосці ўяўляюць, а не ад нейкіх ноўнэймаў.
    Хопіць ужо посціцца і хайпаваць. Ня хочуць па-добраму - атрымаюць, як трэба.
  • Праўда
    01.11.2024
    Чалавек лічыць, што ёсць спісы і банда іх захавае, каб іх потым судзілі за фальсіфікацыі? ООООО!

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі

Камісар ЕС: Расія назапашвае танкі, а Еўропа не гатовая адбіць напад2

У Новай Баравой прадаюць кватэры-студыі на 20 квадратных метраў. Цана здзіўляе4

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →