Свет33

Пры крушэнні вайсковага верталёта ў Афрыцы загінулі два беларусы

Пры крушэнні вайсковага верталёта Мі-24 у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга 30 кастрычніка загінулі двое грамадзян Беларусі, а не адзін, як паведамлялася раней. Пра гэта стала вядома выданню «Позірк» з крыніц, знаёмых з сітуацыяй.

Аэрапорт Ндола ў Кіншасе. Фота: avia.pro

Загінулы ў аварыі на ўзлётна-пасадачнай паласе аэрапорта Ндола ў Кіншасе бартавы тэхнік Станіслаў Карэнскі, як і камандзір экіпажа Віктар Брэжнеў, з'яўляўся грамадзянінам Беларусі.

54-гадовы Карэнскі — ураджэнец пасёлка Плешчаніцы Лагойскага раёна, а жыў ён у Наваполацку.

Пра гібель у ДРК Брэжнева, грамадзяніна Узбекістана аператара Жумабеева і бартавога тэхніка Карэнскага паведаміў 31 кастрычніка прысвечаны авіяцыі беларускі тэлеграм-канал «От винта».

Борт належаў кангалезскім ВПС, прычыны аварыі не называліся. Паведамлялася, што Брэжнеў быў прышпілены і памёр на месцы аварыі, Жумабееў і Карэнскі памерлі па дарозе ў бальніцу. 

Каментары3

  • Ента ж празьнік какой-та
    01.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Данііл
    01.11.2024
    Для рэдакцыі: уявіце, калі ласка, загаловак "пры крушэнні верталёта ў Еўразіі...", і магчыма вы зразумееце, што не так з вашым загалоўкам для гэтага артыкула.
  • Круціў на
    01.11.2024
    Цікава, якога лукашэнка яны рабілі ў Афрыцы на ваенным верталёце?

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →