У «Зялёнай гавані» стварылі хатку для бяздомных сабак і прапануюць усім ахвотным скарыстацца чарцяжамі
Будку для сабак вырабілі з непатрэбных матэрыялаў, якія засталіся ад будаўніцтва жылых дамоў. Яна перададзеная ў прытулак «Фартуна», расказалі ў «А-100 Дэвелапмент».
Такую ж самую будку можна сабраць і самастойна — паставіць на сваім падворку або перадаць у прытулак для бяздомных жывёл. Чарцяжы знаходзяцца ў адкрытым доступе.
«Ідэя стварэння такой хаткі ўзнікла падчас працы пункта па прыёме непатрэбных матэрыялаў пасля рамонту. Мы палічылі, што важна не проста перадаць іх у прытулак «Фартуна», але і паказаць, як з таго, што магло апынуцца на сметніку, стварыць камфорт для бяздомных жывёл. І зрабіць гэта прыгожа, бо стыльнай можа быць і будка для сабак.
Першую хатку сабралі мы самі, але наш вопыт можа паўтарыць кожны. Для гэтага мы дзелімся чарцяжамі і дазваляем выкарыстоўваць іх усім неабыякавым людзям. Разам мы можам зрабіць больш.
Важна і тое, што канцэпцыя «Зялёнай гавані» заснаваная на максімальным захаванні лесу пры забудове, а паўторнае выкарыстанне рэшткаў драўляных матэрыялаў гэтаму садзейнічае», — адзначае галоўная архітэктарка праекта «Зялёная гавань» Марыя Авілава.
У «Зялёнай гавані» ў пачатку кастрычніка збіралі лішкі будаўнічых матэрыялаў, якія засталіся пасля рамонту. На месцы таксама можна было набыць корм і іншыя тавары. Усе яны былі перададзеныя ў прытулак «Фартуна».
Ці не стане Новая Баравая спальнікам і ці плануе яе забудоўшчык ісці ў рэгіёны?
«Жыць на прыродзе, але з камфортам горада». «А-100» прэзентавала новы квартал пад Мінскам
У Брэсце гаспадары прывязалі сабаку да дрэва і кінулі паміраць
У Жодзіне шалёны бяздомны кот пакусаў свойскага сабаку
Памятаеце сабаку, які залез на піраміду Хеопса? Цяпер ён прывёў туды сяброў
Каментары