Грамадства33

Беларускі святар у Маскве трапіў у рэанімацыю

Ён у цяжкім стане на ШВЛ.

1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх святых, святар-манах Пётр Карнялюк трапіў у лякарню. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане, ляжыць пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх, ёсць пагроза жыццю, паведамляе katolik.life

Айцец Пётр — францішканін, родам з Беларусі, ужо шмат гадоў служыць у Маскве. Святар вядомы сваімі музычнымі талентамі, за што яго называюць «скрыпачом Бога». Для беларускай супольнасці ў Маскве айцец Пётр перыядычна адпраўляе святыя імшы па-беларуску.

Паводле інфармацыі вернікаў, раніцай 1 лістапада айцец Пётр раптам адчуў сябе кепска. Як паведамілі раніцай 2 лістапада францішкане ў Расіі, святар знаходзіцца ў інфекцыйнай лякарні ў Маскве — па апошняй інфармацыі, у яго менінгіт. Вернікаў просяць аб малітве.

Айцец Пётр скончыў музычнае вучылішча ў Брэсце, універсітэт культуры ў Мінску, а затым — Каталіцкую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу.

Каментары3

  • вернік
    02.11.2024
    Дапамажы яму ,Божа, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, амэн!
  • Заслужыў
    02.11.2024
    Мяркуючы па падбародку - кішкаблуд, а гэта смяротны грэх.
  • дочка циника
    03.11.2024
    [Рэд. выдалена]

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →