Беларуская экс-гімнастка Курыльская спрабуе адсудзіць у хакеіста Стася нерухомасць у Маскве і 495 тысяч даляраў
Экс-жонка капітана ХК «Дынама-Мінск» паўторна спрабуе адсудзіць у Андрэя Стася палову яго маёмасці ў Маскве — невялікай кватэркі, камерцыйнага памяшкання і двух парковачных месцаў, піша Mash.
Былая гімнастка Валерыя Курыльская і хакеіст Андрэй Стась пабраліся шлюбам у 2011 годзе — ён быў у мінскім «Дынама» і зборнай Беларусі, яна — брала прызавыя месцы на чэмпіянатах свету і Еўропы. Як быццам мяркуючы раставанне, заключылі шлюбную дамову.
У красавіку 2022-га пара развялася. За 11 гадоў шлюбу муж і жонка набылі трохі нерухомасці ў Маскве: кватэру ў 64 м2 ў Харошава-Мнеўніках, два парковачныя месцы там жа і 80-метровае камерцыйнае памяшканне ў ГЦ «Філі град».
Палову ўсяго гэтага Валерыя захацела сабе. А ў дадатак $495 тысяч даляраў і 390 тысяч расійскіх рублёў — прыбытак ад арэнды машына-месцаў. Першы суд дзяўчына прайграла, але адмяніла рашэнне ў касацыйнай інстанцыі і пайшла на другое кола.
Андрэй дзяліць кватэры і паркоўкі не хоча, таму падаў сустрэчны пазоў.
Каментары