Свет2020

Кіраўнік РПЦ паабяцаў расіянам вечнае жыццё ў выпадку гібелі ва Украіне і заклікаў маліцца за Пуціна

Расіяне, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны, павінны памятаць пра вечнае жыццё, якое гарантавана ім у выпадку гібелі на полі бою.

Фота: Yegor Aleyev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

Пра гэта патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл напісаў у сваёй новай кнізе «За Русь Святую: патрыятызм і вера», з якой азнаёміліся «Ведамасці», пішуць The Moscow Times.

«Гэта ёсць жыццё вечнае — і ты ідзеш на подзвіг, аддаеш сваё фізічнае жыццё, але памятай: ты не загінеш, ты не памрэш, ты будзеш жыць», — адзначыў кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы, спаслаўшыся на Евангелле ад Яна (Ян. 17:3).

Ён заклікаў «мабілізаваць» царкву разам з ваеннымі і палітычнымі сіламі Расіі, а расіян — маліцца за прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і салдат, якія ваююць ва Украіне.

Пры гэтым патрыярх назваў Расію міралюбнай краінай, падкрэсліўшы, што расійскі народ не імкнецца пачынаць войны з іншымі краінамі. Аднак, паводле яго слоў, чалавецтва няздольнае жыць без войнаў.

«Такой з'яўляецца заняпалай прырода чалавека, але мы можам і павінны мінімізаваць гуманітарную шкоду ад ваенных дзеянняў, калі гэтыя дзеянні пачаліся», — падкрэсліў патрыярх.

У ходзе ваенных дзеянняў, на думку кіраўніка РПЦ, неабходна ліквідаваць «д'ябальскія памкненні» ў свядомасці людзей, якія не імкнуцца да «духоўнага адзінства Святой Русі».

Адначасова патрыярх падкрэсліў, што Расія не прымае духоўных каштоўнасцяў тых, хто «прэтэндуе на сусветную ўладу», і становіцца «востравам свабоды» ад «бясоўшчыны». Ён таксама даў азначэнне паняццю «рускі свет», якое заключаецца ў «супольнасці святыняў» людзей розных этнасаў, веравызнанняў і культурных традыцый. Акрамя таго, патрыярх працытаваў Пуціна, які сказаў, што «рускі свет — гэта ўсе пакаленні нашых продкаў і нашчадкі, якія будуць жыць пасля нас».

Каментары20

  • Федзя
    01.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Chabor
    01.11.2024
    і гэта ў 21 стагоддзі...
  • Нет православным церквям!!
    01.11.2024
    Долой попов и их "святых" угодников!

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →