Грамадства22

У Мінску здымаюць ролік пра дрыфт з пілотамі замежжа. Таму рух транспарту будуць перакрываць

У розных гарадах Беларусі ўжо больш за тыдзень вядуцца здымкі прома-роліка з удзелам дрыфт-пілотаў з замежжа. Пілоты дэманструюць сваё майстэрства на фоне гістарычных славутасцяў, знакавых ці маляўнічых месцаў.

Дайшла чарга і да Мінска. Здымкі роліка з удзелам дрыфт-пілотаў з Японіі, Аўстраліі і Бразіліі будуць праходзіць з 2 па 6 лістапада. Па ўзгадненні з ДАІ для гэтага будуць перакрываць сталічныя дарогі.

Дзе пройдуць здымкі ў Мінску?

Як паведамілі ABW арганізатары, здымкі роліка пройдуць:

у суботу — паблізу Чыгуначнага вакзала і на вялікім коле ля будынка Старога аэрапорта; у нядзелю — каля пуцеправода на Нямізе, развязкі на вул. Камсамольскай і развязкі побач з ГУМам; у панядзелак — паблізу стадыёна «Дынама», на вул. Рэвалюцыйнай, Старажоўскай і ў Траецкім прадмесці;

у аўторак — каля сцен Нацыянальнай бібліятэкі і «Мінск-Арэны»; у сераду — у аэрапорце.

Паглядзець на здымкі змогуць усе ахвотныя. Уваход вольны. Дакладны час правядзення здымак будзе вядомы пазней.

Дзе закрыюць рух?

Па інфармацыі сталічнай ДАІ, часовыя абмежаванні руху транспарту будуць уведзены:

2 лістапада (субота):

з 6:30 да 12:00 — па вул. Кірава; з 11:00 да 18:00 — па коле пл. Старога Аэрапорта.

3 лістапада (нядзеля):

з 6:30 да 11:00 — па вул. Леніна ад вул. Інтэрнацыянальнай да вул. Нямігі, па праспекце Пераможцаў ад вул. Нямігі да пешаходнага пераходу побач з домам №2; з 10:00 да 16:00 — па вул. Камсамольскай ад скрыжавання з вул. Карла Маркса да ДК імя Дзяржынскага, па праспекце Незалежнасці ад будынка КДБ да скрыжавання з вул. Леніна; з 15:00 да 18:00 — па праспекце Незалежнасці ад скрыжавання з вул. Камсамольскай да скрыжавання з вул. Энгельса, па вул. Леніна ад скрыжавання з вул. Карла Маркса да крамы заезду на дваровую тэрыторыю дома №6.

4 лістапада (панядзелак):

з 8:30 да 12:00 — па вул. Кірава ад дома №17 да дома №35, па вул. Камсамольскай ад вул. Карла Маркса да вул. Кірава; з 12:00 да 14:30 — па вул. Камсамольскай ад вул. Карла Маркса да скрыжавання з вул. Рэвалюцыйнай, па вул. Рэвалюцыйнай ад вул. Камсамольскай да вул. Гарадскі Вал; з 15:00 да 18:00 — па вул. Старажоўскай ад вул. Старавіленскай да дома №33/2.

5 лістапада (аўторак),

з 7:00 да 9:30 — па вул. Жасмінавай ад скрыжавання з вул. Пятра Мсціслаўца да другога скрыжавання з вул. Пятра Мсціслаўца, па вул. Жасмінавай ад другога скрыжавання з вул. Пятра Мсціслаўца да праспекта Незалежнасці.

Каментары2

  • даведка
    02.11.2024
    Учитывая причастность Дмитрия Баскова, снимают агитку под выборы Лукашенко.
  • Дрифтер-шмифтер
    02.11.2024
    Съездили бы погонять на Окрестина что ли...

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →