Эканоміка33

«Самы нізкі паказчык ВУП за 27 гадоў». Улады расказалі, як эканоміка прасела пасля пачатку вайны

«У нас былі страчаныя асвоеныя раней рынкі збыту, разарваныя лагістычныя ланцужкі».

Першая намесніца старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч расказала БелТА, што ў 2022-м санкцыі моцна адбіліся на беларускай эканоміцы.

«У 2022 годзе Рэспубліка Беларусь сутыкнулася з беспрэцэдэнтнымі санкцыямі ў свой адрас (у дадатак да ўжо ўведзеных). Гэта, вядома, рэзка пагоршыла працу ў цэлым усёй эканомікі. Зразумела, былі ў нас страчаныя асвоеныя раней рынкі збыту, разарваныя ланцужкі лагістычныя, кааперацыйныя, узніклі нейкія праблемы з аплатай знешнегандлёвых абавязацельстваў. Была забарона на тэхналагічны імпарт, забарона наогул на імпарт асобных тавараў. Вось гэтая вось карціна перш за ўсё фармавала негатыўныя рэйтынгі, у тым ліку і Сусветнага банка», — пракаментавала першая намесніца старшыні Белстата.

Па выніках 2022 года ВУП Беларусі ўпаў прыкладна на 5%. «Гэта наогул быў самы нізкі паказчык ВУП за 27 гадоў у гісторыі нашай краіны, — прызнала Алена Кухарэвіч. Але яна сцвярджае, што аператыўныя меры, якія прыняў урад у 2023 годзе, дазволілі змяніць сітуацыю.

З мая 2023 года ВУП пачаў аднаўляцца. Па выніках мінулага года ВУП вырас на 3,9 працэнта — але гэта з улікам нізкай базы 2022-га.

Па абноўленым прагнозе Сусветнага банка ВУП Беларусі за 2024 год павялічыцца на 4%, а ў 2025-м — на 1,2%.

Каментары3

  • хо
    01.11.2024
    Это так санкции не влияют?
  • Лукамор'е
    01.11.2024
    Калі на фота перадавік вытворчасці, я сабе ўяўляю што адбываецца ў падсобках.
  • hungry
    01.11.2024
    Лукамор'е, гэта узорна паказальны канвеер МТЗ, куды водзяць экскурсіі.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →