Свет33

Упершыню ўлады амерыканскага штата забаранілі вакцынацыю ад COVID-19 у органах аховы здароўя

Забарона на вакцынацыю ў шасці акругах Айдаха стала першым такім прэцэдэнтам у ЗША.

Ілюстрацыйнае фота

Рэгіянальны дэпартамент аховы здароўя ў Айдаха больш не будзе прапаноўваць вакцынацыю ад COVID-19 жыхарам шасці акругаў штата. Адпаведнае рашэнне было прынята саветам па ахове здароўя Паўднёва-Заходняга раёна Айдаха (4 галасы «за», 3 «супраць»), паведамляе Голас Амерыкі.

Паўднёва-Заходні раён штата стане першай тэрыторыяй ЗША, дзе будзе забароненая вакцынацыя ад COVID-19.

Хоць у Тэхасе ўлады забаранілі дэпартаментам аховы здароўя прасоўваць вакцыну ад COVID-19, а галоўны доктар Фларыды, насуперак медыцынскаму кансэнсусу, рэкамендаваў адмовіцца ад вакцынацыі, органы ўлады раней не блакавалі вакцынацыю цалкам.

Патрэба ў вакцыне ў шасці акругах Айдаха, на якія распаўсюджваецца гэтае рашэнне, сапраўды знізілася: калі ў 2021 годзе вакцыну атрымалі 1601 чалавек, то ў 2024 годзе — толькі 64 чалавекі. Сітуацыя аналагічная і для іншых вакцын: у Айдаха самы высокі ў краіне працэнт адмоў ад прышчэпак сярод дзяцей.

Рашэнне савета было прынята нягледзячы на заклікі медыцынскага дырэктара Паўднёва-Заходняга раёна доктара Пэры Янсэна захаваць магчымасць вакцынацыі.

«Гэта не сляпы падыход, калі ўсе павінны атрымліваць прышчэпку. Гэта абдуманы падыход», — сказаў ён, падкрэсліваючы неабходнасць узважваць рызыкі і перавагі.

Яго аргументам супрацьстаялі больш за 290 публічных каментароў. Многія каментатары патрабавалі спыніць абавязковую вакцынацыю або фінансаванне вакцын за кошт падаткаплацельшчыкаў — пры тым, што ні таго, ні другога ў гэтым раёне няма.

Каментары3

  • Вадя
    02.11.2024
    Не думаю, что эта информация соответствует истине.
  • .
    02.11.2024
    Rednecks і covidiots ідуць ва ўладу. Сумна.
  • Вадя
    02.11.2024
    Вадя, Могу пояснить.В Сша не существует системы национального здравохранения,там это бизнес.Я недели две назад делал бустер от Ковид 19 за свой счет.Разброс цен от 500 долларов до 140. Там Фарма диктует цены,тот кто против ее несладко живется. Стоимость прививки от гриппа покрыла страховка ,но пришлось поискать место ,где ее принимают.Пришлось ехать в соседнее графство.

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»7

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце чыноўнікі паспрабавалі перабіць рэкорд БРСМ па колькасці дзяржсцягоў на квадратны метр ВІДЭА4

Маск і Рамасвамі расказалі, як будуць скарачаць выдаткі. Вось чаму гэта можа моцна паўплываць і на Беларусь18

У Расіі 49-гадовы рэжысёр зрабіў прапанову 17-гадовай актрысе. Сацсеткі абурыліся іх рамантычным ФОТА17

Мужчына збіў наведнікаў на пошце ў Дрыбінскім раёне. Адна жанчына памерла ВІДЭА2

На Камароўцы прадаюць ёлачную гірлянду за 1850 рублёў3

Захаравай проста ў часе брыфінгу патэлефанавалі і сказалі не каментаваць удар балістычнай ракетай1

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Біньяміна Нетаньяху14

У Магілёве гарадскія ўлады праводзяць дзіўны конкурс — хочуць забудаваць жыллём гістарычны цэнтр горада ў абыход закону3

У інтэрнэт трапілі звесткі супрацоўнікаў Ліцэя БДУ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»7

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →