Усяго патроху1515

Стварылі першае беларускамоўнае радыё, дзе замест вядучых — штучны інтэлект

Беларускамоўнае радыё BelGPTradio ўжо можна паслухаць у сеціве. Яго асаблівасць — тэксты для эфіру і агучку робіць штучны інтэлект. Вось як яно працуе.

Скрын з галоўнай старонкі радыё

Пра ідэю расказаў адзін са стваральнікаў радыё — 37-гадовы прадпрымальнік з Кракава Георгій Каханоўскі, уласнік стартапа ScootAPI, які займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння для шэрынгавых электрасамакатаў і электравеласіпедаў.

Усё пачалося з сустрэчы кракаўскіх прадпрымальнікаў, дзе Георгій знайшоў аднадумцаў да сваёй ідэі радыё са штучным інтэлектам. Яны сабраліся ў чайнай, дзе размеркавалі задачы, і ўзяліся за справу.

Георгій Каханоўскі. Фота: архіў суразмоўцы

На сёння радыё існуе ў фармаце MVP, то-бок прадукт знаходзіцца на мінімальнай стадыі распрацоўкі, але яго ўжо можна слухаць. Радыё зробленае з дапамогай некалькіх мадэляў штучнага інтэлекту, тлумачыць Георгій:

«Першую мадэль выкарыстоўвалі, каб напісаць тэкст паміж песнямі — бралі мінулую песню і наступную і рабілі такі тэкст, каб дыктар трохі расказваў пра абедзве песні. Так мы атрымліваем тэкст на беларускай мове і агучваем яго праз мадэль, якая стварае голас. Такія мадэлі добра працуюць на англійскай і рускай мовах, але было складана знайсці мадэль, якая працавала б больш-менш добра па-беларуску.

Мы паспрабавалі шмат мадэляў і спачатку спыніліся на мадэлі ад Donar.by. Гэта класны праект, які збірае беларускамоўныя галасы, каб натрэніраваць мадэль і каб яна ў выніку змагла гаварыць па-беларуску. Калі мы яе знайшлі і патэставалі, трохі паскорылі голас. Гэта мужчынскі голас, ён падаецца трохі рабатызаваным, таму зразумела, што ён штучны. Мы сабралі гэта ўсё разам і зрабілі эфір прыкладна на паўтары гадзіны: там граюць песні і дыктар пра іх расказвае».

Праз два тыдні Георгій з паплечнікамі прапанавалі ўдзельнікам бізнэс-клуба паслухаць новае радыё, сабралі ад іх водгукі і на аснове іх палепшылі голас дыктара — цяпер гэта жаночы голас. 

Паслухаць радыё можна тут. Эфір па працягласці амаль не змяніўся, расказвае Георгій, але плэй-ліст выглядае трохі па-іншаму:

«Мы звязаліся з выканаўцамі [песень], і адзін з іх папрасіў прыбраць яго песні з палітычных прычын, хаця мы з палітыкай не звязаныя. Цяпер у нас у эфіры або песні тых, хто нам даў сваю згоду, або тых, каму мы напісалі запыт, але яны на яго не адказалі.

Цяпер наша задача — сабраць аналітыку і зразумець, ці каму-небудзь увогуле цікава слухаць беларускамоўнае радыё, ці мае сэнс гэта ўсё аўтаматызаваць і рабіць усё на больш сур’ёзным узроўні. Калі мы пабачым, што лічбы дастаткова высокія, будзем аўтаматызаваць працэс і пашыраць эфір, каб ён быў кругласуткавы. Яшчэ жадаем дадаць беларускамоўныя казкі для дзяцей».

Георгій тлумачыць, як праца адбываецца цяпер. Чалавек уручную ўводзіць у першую мадэль промпты, то-бок заданні для штучнага інтэлекту, і капіруе тэкст, згенераваны мадэллю. Потым гэты тэкст уручную ўстаўляюць у мадэль для агучкі, і, калі агучка гатовая, уручную аб’ядноўваюць яе з музыкай.

Пакуль што праект працуе без бізнэс-плана. Яго стваральнікі ўкладаюць у радыё свае грошы — для іх гэта магчымасць папрацаваць з тэхналогіямі і нечым паспрыяць беларускай культуры. 

На праекце магчыма зарабляць, разважае Георгій:

«Можна рабіць рэкламу, можна — персаналізаваны кантэнт. Уявіце, што ў вас дзве дачкі і вы жадаеце іх парадаваць. Вы адсылаеце нам заяўку, каб мы расказалі казачку пра Амелію і Даніэлу з пэўным сюжэтам. Мы яе згенеруем, вы яе зможаце ўключыць, і вашы дзеці такія — ваў, для мяне расказваюць казку па радыё! 

У Кракаве ёсць беларускамоўная школа, і яны цяпер адкрылі збор, каб арганізаваць навучальны працэс па-беларуску. Мы не прымаем данаты, але хочам дапамагчы гэтай школе. Калі нехта пажадае заданаціць на наш праект, можна заданаціць гэтай школе і праз гэта падтрымаць культуру. А мы пабачым, што школе пайшлі данаты, і для нас гэта будзе сігнал, што камусьці радыё патрэбнае і трэба працягваць».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • .
    01.11.2024
    Цікава.

    І адразу трапіў на памылку штучнага інтэлекту: дыктар сказаў "Лявон - не проста мУзыка". Трэба "музЫка".
    А так гучыць амаль натуральна.

    Паказвалі б яшчэ колькасць слухачоў.
  • Мх
    01.11.2024
    Нейкае "Вітаем, віншуем, ждаем" для тых каму пад 40. З'ява добрая, праўда, па сутнасці гэта плэер. "Мінус" - наяўнасць расейскамоўных песень. Перад гэтым гучала песня NRM "Лёгкія-лёгкія". "-" - немагчымасць "выключыць" песню, якая не падабаецца. - будзеш слухаць з таго ж моманта, на якім спыніў. Дапамагае перазагрузка старонкі. Я расейскамоўныя песні слухаю хіба што выпадкова. Праект ацэньваю на 4.
  • Мх
    01.11.2024
    Мх, Па пяцібальнай шкале.

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →