Грамадства1919

З Лошыцкага яра знік крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору

Лічыцца, што ў гэтым урочышчы ў 1937—1941 гады органы НКУС праводзілі масавыя расстрэлы.

Крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору ў Лошыцкім яры. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Спадчына».

Мемарыяльны крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору быў пастаўлены на ўскрайку Лошыцкага парку ў 1990-я гады высілкамі Свіслацкага аддзялення Мінскай арганізацыі Беларускага Народнага Фронту і аб’яднання Мартыралог Беларусі. Драўляны крыж вышынёй у пяць метраў быў спраектаваны вядомым мастаком Міколам Купавам.

Месца, дзе стаяў крыж, сёння. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Ён нагадвае пра брацкую магілу, у якой спачываюць ахвяры НКУС. Напрыканцы 1990-х гг. пачалася забудова тэрыторыі гаражамі, таму знайсці крыж складана. Лошыцкі парк знаходзіцца на паўднёвай ускраіне Мінска. У 19 стагоддзі тут паўстаў маёнтак з вялікім паркам, які быў канфіскаваны пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1917 г. Падчас грамадзянскай вайны з 1918 па 1920 гг. тэрыторыя выкарыстоўвалася ў розных мэтах, пакуль у сярэдзіне 1920-х гг. не была падзелена.

У сярэдзіне 1920-х гг. былы маёнтак у Лошыцы быў падзелены: на адной частцы парку размясцілася сельскагаспадарчая даследчая ўстанова, у той час калі сама сядзіба была перададзена АДПУ, пазней перайменаванаму ў НКУС.

Тут размясціўся аддзел спецыяльнага прызначэння, які займаўся падрыхтоўкай савецкіх разведвальных і дыверсійных груп. У 1920-х і 1930-х гг. дадзеныя групы перакідваліся праз савецка-польскую мяжу, якая праходзіла непадалёк ад Мінска, і павінны былі займацца там антыпольскай падпольнай дзейнасцю.

У сваю чаргу шмат людзей з Польшчы хацела перабрацца ў Савецкі Саюз, дзе яны спадзяваліся на лепшае жыццё, паверыўшы камуністычнай прапагандзе. Савецкая дзяржбяспека сустракала іх з недаверам, бачачы ў іх патэнцыйных шпіёнаў і ворагаў.

Сцвярджаецца, што сотні арыштаваных уцекачоў траплялі такім чынам у Лошыцу, дзе многія былі расстраляныя і пахаваныя ў пясчанай яме ў паўночна-ўсходняй частцы парку.

Пасля прыходу нямецкіх войск у Мінск у 1941 г. маёнтак у Лошыцы быў заняты мінскім акруговым камісарам. Падчас акупацыі там была расстраляна невядомая колькасць яўрэяў і партызан, якіх хавалі ў іншай яме.

Зянон Пазняк сцвярджае, што пра расстрэлы ў Лошыцы даведаўся ў 1988 годзе, калі апытваў мясцовых. Улетку таго ж года, калі вяліся археалагічныя раскопкі і эксгумацыя ў Курапатах, месца расстрэлу ў Лошыцы, па яго словах, было засыпанае грунтам, каб схаваць сляды злачынстваў бальшавікоў.

Калі ён вярнуўся сюды ў 1989 годзе, каб зрабіць разметку пад археалагічныя раскопкі, то ўбачыў, што яр засыпаны, а на яго месцы размясціліся гаражы. Пазняк казаў, што спрабаваў з групай моладзі пракапаць наўгад галечны жвір, але яму гэта не ўдалося.

Мітынг каля крыжа на Дзяды ў 2016 годзе. Фота: Радыё Свабода

Са слоў сведкаў расстрэлаў Зянон Пазняк таксама распавядае пра тое, што тут у 1937 годзе расстрэльвалі людзей кожны дзень, а нкусаўцы ахвотна давалі камсамольцам пастраляць у ворагаў народа і нават 20 сталінскіх капеек (гэта цана пачкі запалак) за адзін стрэл і адно забойства. Лічыцца, што ў Лошыцы забілі і закапалі не менш за дзесяць тысяч чалавек.

Лошыцкі яр стаў традыцыйным месцам, куды штогод на Дзяды прыходзілі з памятнымі шэсцямі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • Бачу
    02.11.2024
    Сляды ад машыны. Тэхнікай крыж вырывалі?
  • Гэта называецца
    02.11.2024
    Вандалізм.
  • Лукашысты раскалываюць грамадства
    02.11.2024
    Лукашысты падзялілі народ на тых, чыіх забітых продкаў можна шанаваць, і на тых, чыіх забітых продкаў шанаваць забаронена.
    Лукашысты раскалываюць грамадства .
    Пры гэтым сямей рэпрэсаваных у Беларусі больш, чым сямей карнікаў. Таму раскол ідзе на большасць (народ) і агрэсіўную меншасць (ідэйныя лукашысты і рашысты разам з імі).

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →