Грамадства

Былога дырэктара шклозавода «Нёман» асудзілі на 12 гадоў за «дзяржздраду»

Ігар Бацян больш за 12 гадоў узначальваў шклозавод «Нёман». Менавіта пры яго кіраванні звальнялі з працы вядомых грамадскіх актывістаў.

Ігар Бацян. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Паводле неафіцыйнай інфармацыі былому дырэктару шклозавода «Нёман» і дзяржаўнаму функцыянеру Ігару Бацяну прысудзілі 12 гадоў калоніі, паведамляе «Гродзенская праваабарона».

Ігар Бацян больш за 12 гадоў узначальваў шклозавод «Нёман». Менавіта пры яго кіраванні звальнялі з працы вядомых грамадскіх актывістаў, у тым ліку Сяргея Пантуса.

Пасля вызвалення з пасады Бацян сышоў у кіраўніцтва дзіцяча-юнацкім хакеем Беларусі, а пасля апынуўся ў цені.

Потым стала вядома, што Бацян знаходзіцца ў СІЗА, прычым артыкул — палітычны, хоць мужчына не быў заўважаны ніякім праявамі апазіцыйнасці ці ўдзелу ў дэмакратычным руху.

У 2020-м Бацян публічна ніяк сябе не праявіў.

16 жніўня, у дзень найбольш масавых у гісторыі сучаснай Беларусі пратэстаў, ягоны тэлеграм-акаўнт уступіў у вялікую суполку ябацек «За Беларусь!», але нічога не пісаў. 

Суд над Бацяном пачаўся 26 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавачвалі ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Яму пагражала ад 7 да 15 гадоў калоніі. Акалічнасці справы невядомыя.

Каментары

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?4

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

Кампартыя: Наш кандыдат ідзе на выбары не замест, а разам з Лукашэнкам13

Святлана Лабада выгнала са свайго канцэрту расіянку, якая адмовілася асудзіць палітыку Пуціна1

З Расіяй у футбол пагадзілася згуляць 184-я зборная свету. Але і яна выставіць аматараў1

Колькі беларускай мовы было ў афармленні міжнароднай канферэнцыі па бяспецы ў Мінску?5

Лукашэнка кажа пра «Глабальную большасць». Падлічылі, колькі краін у ААН галасуюць аднолькава з Беларуссю6

Памёр суддзя, які ў 1986 годзе вынес смяротны прысуд кату Хатыні3

Пашынян прапанаваў адмовіцца ад назвы «армянскі каньяк»4

Дзермант і Пятроўскі крычалі «Тшэба!» Лукашэнку, але прывялі ў ЦВК камуніста Сыранкова3

«Хочуць акружыць флангамі». Лукашэнка расказаў, дзеля чаго вылучаюцца Чамаданава і Канапацкая24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?4

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →