Каментары да артыкула

Стварылі першае беларускамоўнае радыё, дзе замест вядучых — штучны інтэлект

  • Беларус
    01.11.2024
    Добрая справа. Вялікі дзякуй!
  • .
    01.11.2024
    Цікава.

    І адразу трапіў на памылку штучнага інтэлекту: дыктар сказаў "Лявон - не проста мУзыка". Трэба "музЫка".
    А так гучыць амаль натуральна.

    Паказвалі б яшчэ колькасць слухачоў.
  • Мх
    01.11.2024
    ., Ну дык там ШІ.
  • Мх
    01.11.2024
    Нейкае "Вітаем, віншуем, ждаем" для тых каму пад 40. З'ява добрая, праўда, па сутнасці гэта плэер. "Мінус" - наяўнасць расейскамоўных песень. Перад гэтым гучала песня NRM "Лёгкія-лёгкія". "-" - немагчымасць "выключыць" песню, якая не падабаецца. - будзеш слухаць з таго ж моманта, на якім спыніў. Дапамагае перазагрузка старонкі. Я расейскамоўныя песні слухаю хіба што выпадкова. Праект ацэньваю на 4.
  • Мх
    01.11.2024
    Мх, Па пяцібальнай шкале.
  • HBO
    01.11.2024
    Дзякуй, ня дурна атрымалася. Лепей за традыцыйныя беларускiя радыё з рускамоýнымi ноýнэймамi.
  • Ганьба
    01.11.2024
    Пфф! Лукашэнкаўскае тэлебачанне даўно працуе ўвогуле без інтэлекту, на ўзроўні спіннога мозгу.
  • Беларусы - лепшыя!
    01.11.2024
    Крута! Зараз "Тры чарапахі" слухаю. Робат чытае тэкст нармальна.
  • Беларусы - лепшыя!
    01.11.2024
    Класна, можна слухаць радыё і адначасова гартаць старонкі інтэрнэта на тэлефоне.
  • Беларусы - лепшыя!
    01.11.2024
    Голас робата прыемны.
  • Слузач
    01.11.2024
    Ёсць яшчэ беларуска-украінскае РокРадыёBY. Там беларускія і ўкраінскія рок-гурты. https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/333845
    Больш цяжкая музыка. Калі хто любіць рок.
  • Жора
    01.11.2024
    Не ведаю, як вам, спадарства, а мне радыё з вядучымі-робатамі без патрэбы. Я хацеў бы застацца чалавекам і слухаць людзей.
  • Basic economics
    02.11.2024
    Жора, Людзям трэба плаціць, а робат працуе задарма. Галоўнае на радыё - добрае музло.
  • Ноўнэйм
    02.11.2024
    Basic economics, добрае "музло", канешне, важна. Але асабіста для мяне гэта не асноўнае. Слухаю анлайн Беластоцкае радыё "Рацыя" перш за ўсё праз беларускамоўны (пераважна) кантэнт. Калі б яшчэ было менш польскамоўнага, ўвогуле было б супер. Вось калі б гэты прадпрымальнік скіраваў свой імпэт і веды на дапамогу рэальным людзям з рэальных беларускамоўных праектаў, было б нашмат лепш (імхо).
  • Беларусы - лепшыя!
    01.11.2024
    Падабаецца, што робат тлумачаць, пра што песня. Добра пра гурт РСП кажа, што гэта гумарыстычныя тэксты. А то не ўсе слухачы здагадваюцца, што гэта гурт - пра сарказм, сцёб і гумар.
    Пра песні Вольскага робат добра тлумачыць метафары і сэнс песні.
    Як раз тое, што трэба тым, хто вучыць мову, ці вяртаецца да яе.
  •