Культура

Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра

Па інфармацыі, якую «Наша Ніва» атрымала з некалькіх крыніц з тэатральнага кола, акцёраў РТБД, якіх раней затрымлівалі на суткі, звольнілі з тэатра.

Яшчэ ў абед 31 кастрычніка ў раздзеле «Асобы» віселі партфоліа акцёраў Максіма Брагінца, Змітра Давідовіча і Арцёма Курэня, але цяпер іх адтуль прыбралі.

Яшчэ 31 кастрычніка інфармацыя пра акцёраў вісела на старонцы сайта РТБД

На гэтым трыа трымалася значная частка самых касавых, папулярных у гледачоў спектакляў, таму ў тэатры працягваюцца вымушаныя замены ў рэпертуары. Замяніць акцёраў папросту няма кім.

Пра затрыманне акцёраў РТБД стала вядома 19 кастрычніка. Пазней «Наша Ніва» даведалася, што іх асудзілі па артыкуле 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) на суткі. Акрамя Давідовіча, Курэня і Брагінца, затрымлівалі таксама яшчэ адну актрысу, але пазней адпусцілі да дзіця. Таксама пад рэпрэсіі трапіла былая кіраўніца тэатра. 30 кастрычніка стала вядома, што акцёры выйшлі на волю.

У тэатральным коле абмяркоўваецца, што чарговыя чысткі роўныя знішчэнню тэатра.

Арцём Курэнь і яго жонка, таксама актрыса Ганна Семяняка. Сцэна са спектакля «Шлюб з ветрам». Фота: rtbd.by

Нагадаем, пасля выбараў 2020 года з РТБД у знак пратэсту звольніліся Андрэй Новік і Мікалай Стонька. Ілля Ясінскі быў вымушаны з'ехаць з краіны пасля таго, як яго затрымалі на адным з маршаў і зламалі пазванкі. Таксама ў канцы 2021 года з тэатра быў звольнены мастацкі кіраўнік Аляксандр Гарцуеў, які ўзначальваў РТБД з 2012 года. Таксама РТБД пакінулі Алена Баярова, Марыя Пятровіч, Марына Здаранкова і Максім Шышко.

А летам 2024-га ў тэатр прызначылі новую дырэктарку: на змену Святлане Карукінай прыйшла Святлана Навуменка.

Каментары

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Усе навіны →
Усе навіны

У прэзідэнты сабраўся генерал-маёр запасу17

Лукашэнка прапануе замацаваць захоп Расіяй часткі Украіны і выдае сябе за палітыка сусветнага значэння21

Гамяльчук хацеў спаліць машыну былога мужа каханай, але ў цемры пераблытаў 

Магчыма, разгортваецца новая аперацыя зачысткі. Інфармацыя пра затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны8

Дыпламаты краін ЕС наведалі Курапаты ФОТЫ10

Выкладчыца журфака БДУ: Многія маладыя людзі пераходзяць на беларускую мову, калі няма чаго сказаць арыгінальнага24

Рыжанкоў заявіў, што самаабарона Захаду ад Расіі і Беларусі «мяжуе з генацыдам»6

Сілавікі ўчора зноў затрымлівалі Ніну Багінскую4

Канапацкая падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Галоўнае
Усе навіны →