Лукашэнка сёння бярэ ўдзел у абласных Дажынках у Мастах.
Ён заўважыў, што на Гродзеншчыне пачалася эпоха «мірнага атама» — пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю першая айчынная АЭС. Астравец, дзе яна знаходзіцца, стаў райцэнтрам будучыні. Па сваёй інфраструктуры і магчымасцях — узорам, на які могуць раўняцца астатнія.
«Як і на сталіцу цяперашніх «Дажынак». Ваш горад ашаламляльна папрыгажэў і зусім не падобны на тыя Масты, якія сустракалі мяне ў 1997 годзе на другіх рэспубліканскіх «Дажынках».
Мясцовыя жыхары паэтычна называюць Масты маленькім Парыжам. Памыляецеся, паверце. Масты сёння больш прывабныя за Парыж. Пабітыя вітрыны, спаленыя машыны, клапы, крымінал, суцэльныя мігранты — усё гэта мы бачылі ў рэпартажах з Алімпійскіх гульняў. А брудная рака Сена і ў падноскі не падыходзіць нашаму велічнаму паўнаводнаму Нёману.
Асабліва ў раёне мастоў, дзе знаходзіцца самы вялікі ў Беларусі падвесны мост», — сказаў Лукашэнка.
Каментары