Усяго патроху2525

Знайшлося яшчэ адно слова, якое гавораць па-руску беларусы, але не ведаюць расіяне

Дзяўчына апублікавала ў тыктоку відэа, на якім падзялілася адкрыццём, заўважыў Telegraf.news. Аказваецца, ёсць яшчэ адно слова, акрамя шуфлядкі, байкі ці буські, якое кажуць усе беларусы, але расіяне пра яго не маюць паняцця.

Скрыншот з відэа

«Тэрміновае ўключэнне. Я вось нядаўна даведалася, што расіяне не ведаюць яшчэ аднаго слова, якое гавораць беларусы. Гэта не шуфлядка і не байка. Гэтае слова — флікер», — заявіла аўтарка роліка.

@fleur_nel #беларусь #минск #минскбеларусь ♬ original sound - S•phia

«Я дагэтуль у шоку», — напісала адна з карыстальніц у каментары, і рэзонна спыталася: «А як яны называюць флікер?»

Хтосьці адказаў, што «светоотражатель».

Флікеры. Здымак ілюстрацыйны

«Упершыню чую (з Піцера), а што гэта?» — пацікавілася расіянка.

«У мяне сяброўка ў дзяцінстве прыязджала да бабулі на лета з РФ, на слове «флікер» запала ў ступар. А потым і на слове «шуфлядка». Калі я папрасіла яе дастаць скотч з камоды, слова «скотч» яна таксама не зразумела», — расказала яшчэ адна карыстальніца.

«Не толькі расіяне. Я прыехала ў Казахстан, і ўсе былі збянтэжаныя, што ж гэта такое», — падзялілася іншая.

«Мой украінскі муж таксама не зразумеў, што я маю на ўвазе. Прыйшлося тлумачыць і гугліць» — адзначыў яшчэ хтосьці.

Каментары25

  • M
    30.10.2024
    + жировка
    + перекулить
  • Клим
    30.10.2024
    flicker - мігаценне (рус - мерцание). Слова прыйшло, выходзіць, першапачаткова з ангельскай. Але ўвайшло ў дзясяткі моў, можаце праверыць у перакладчыках.
  • хопіць сядзець на адныскіх влогах
    30.10.2024
    хопіць сядзець на адныскіх влогах . няма цяжакасцяў : Вялікая Літва ( IN ENGLISH GRAND LITWA) 🏳❤🏳, як Пауночная Макодонія !

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →