Грамадства3333

Блогер Андрэй Павук працуе ў Вільні дворнікам

Пра гэта ён расказаў у праекце «Жыццё-маліна» Мікіту Мелказёраву.

Скрыншот відэа «Жыццё-маліна»

«Зараз я дворнік. Блогер — ты сядзіш і табе гэта надакучвае. Вы ж ведаеце, з якім кантынгентам я працую, размаўляю, і як ты выгараеш. А дворнік — гэта сацыяльна карысная праца, ты адпачываеш, гэта актыўны адпачынак на свежым паветры. Зараз зімой працуеш няшмат — гадзіна-паўтары. 400 еўра плацяць за два дамы, яшчэ і [дадаткова] грошы плацяць. Ёсць час заняцца творчасцю. Мне падабаецца, я думаў, што не пратрымаюся доўга, а вельмі задаволены. (…) Калі працуеш фізічна, свежыя думкі ў галаву прыходзяць, я апошнім часам стаў сябе лепш адчуваць», — расказаў Андрэй Павук.

Дарэчы, падчас жыцця ў Акцябрскім Андрэй змяніў шэсць працаў, быў у тым ліку педагогам-арганізатарам, лесніком, фатографам на дакументы, таму кажа, што ніякай працы не цураецца.

Каментары33

  • Обычный маргинал
    02.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Годна.
    02.11.2024
    Калі б Ціханоўская, Вячорка, Красуліна і іншыя таксама трохі ручкамі папрацавалі, мо б і справа наладзілася б. Прынамсі людзі б сталі паважаць за сумленна заробленыя грошы, а не гэты грантавэрхал.
  • Свой Тутэйшы
    02.11.2024
    Спадар Павук, вы Чалавек. Дзякуем за гэта Богу і вам.

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка падоўжыў бязвіз для еўрапейцаў да канца 2025 года

Памятаеце гісторыю пра хатніх пацукоў у цэнтры Мінска? Чым усё скончылася2

Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі

Камісар ЕС: Расія назапашвае танкі, а Еўропа не гатовая адбіць напад2

У Новай Баравой прадаюць кватэры-студыі на 20 квадратных метраў. Цана здзіўляе4

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →