Грамадства3737

Марына Ментусава адказала тым, хто крытыкуе мірныя пратэсты і акцыі жанчын з кветкамі

Асветніца на тэму гендарнай роўнасці і вядучая ютуб-шоу Марына Ментусава была адной з арганізатарак жаночых пратэстаў. У новым выпуску ютуб-канала «ЧастнОК-Live» яна адказала на прэтэнзіі тых, хто наракае, што мірныя пратэсты не здолелі змяніць уладу.

Марына Ментусава. Фота: яе фэйсбук

«Як шмат перашкаджае эфектыўным палітыкам здзяйсняць свае эфектыўныя рэвалюцыі ў Беларусі. Босыя жанчыны перашкодзілі, у сукенках, кветкі перашкодзілі… Хто вам перашкаджаў выводзіць за сабою людзей? Чаму людзі не пайшлі за вамі? Мне здаецца, гэтыя пытанні важна сабе задаваць. Рэфлексія вельмі патрэбная. Вось чаму за вамі не пайшлі? Значыць вы рабілі нешта не так», — заўважыла Ментусава.

Яна тлумачыць, што людзі пайшлі за мірнымі лозунгамі, таму што вялізная колькасць жыхароў Беларусі выступае супраць гвалту:

«Чаму выйшла так шмат жанчын? Таму што вялізная колькасць жанчын у краіне выступае супраць гвалту. Вялізная колькасць жанчын у краіне ведае, што такое гвалт. Як шмат яго за зачыненымі дзвярыма, як шмат яго ў сем'ях. Як шмат гвалту ў краіне, якая не ратыфікавала Стамбульскую канвенцыю, [у якой] няма закона супраць хатняга гвалту».

Адносна заўваг асобных людзей аб тым, што пратэст павінен быў быць са зброяй, Марына Ментусава гаворыць: «Можа быць, мы жывём усё ж такі ў краіне, у якой ужо болей еўрапейскіх каштоўнасцей, чым вам здаецца?»

Яна заўважае, што ёй да гэтай пары прылятае. «За тое, што я вінаватая, асабіста я кветкамі перашкодзіла здзейсніцца эфектыўнай мужчынскай рэвалюцыі. Мужчынскай у дужках, таму што гэта таксічная мускуліннасць: трэба ўсіх пабароць, усіх пабіць, толькі зброя, толькі тэрміновая служба ў войску, толькі гвалт дапаможа спыніць гвалт».

З такой пазіцыяй яна не згодная, бо ўпэўнена, што гвалтам у адказ гвалт не спыніць:

«Гвалт паўтарае кола гвалту. Гэта цыкл гвалту. Немагчыма спыніць гвалт гвалтам. Гэта так не працуе».

Дэмакратычныя перамены — гэта няпроста, разважае Марына.

«Хто сказаў, што ў нас з першага разу атрымаецца? Я веру ў тое, што ў Беларусі будзе вялізная колькасць шанцаў стаць часткай Еўропы, Еўрасаюза, калі мы гэты шлях абяром. Не будзем спадзявацца на Полк Каліноўскага, які прыйдзе і зараз расстраляе Лукашэнку, установіць ваенную ўладу».

Ментусава дзеліцца: у тыя дні яна ганарылася, што людзі выбралі не гвалтоўны метад пратэсту.

«Калі людзі ржуць з гэтых пратэстоўцаў, якія ўставалі босыя на лавачкі, мне шкада гэтых людзей, якія з гэтага смяюцца, таму што гэта краіна маёй мары, у якой людзі вось так адстойваюць сваё права. Гэта надзвычайна. Я хачу жыць вось у такой краіне».

Каментары37

  • Жопудавай
    30.10.2024
    Всем показывающая дупу ожидает что ее будут читать?
  • Вадзім
    30.10.2024
    Што дакладна, не падабаюцца лідары - ну дык звольні іх, стань сам лідарам ці наймі іншых.
    Няма іншых лідараў і сам няздольны - ну значыць нерэальнага нечага хочаш.
  • Быўшая бабарыканка
    30.10.2024
    "Немагчыма спыніць гвалт гвалтам"- сур'ёзна? А як спынілі 2 сусветную, напрыклад? Кветкі нацыстамі прынеслі? Вось ужо невероятная, лепш бы толькі ж#пу посцілак, а не генерыравала ей свае "глубокіе мыслі"

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы1

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле12

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад29

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →