У Брэсце неўзабаве паставяць стэлу з «сапраўдным сімвалам зямлі беларускай»
На Камянецкім кальцы ў Брэсце плануюць усталяваць стэлу вышынёй каля 15 метраў. Пра гэта паведаміў Брэсцкі аблвыканкам у сваім тэлеграм-канале. Заяўляецца, што з'явіцца яна «зусім хутка».
Апісваецца аб'ект наступным чынам:
«Элементы стэлы аб'яднаныя разам у вобразе шасці ручнікоў, шэсць абласных гербаў — сімвал адзінства Беларусі. Размяшчэнне на стэле арнаменту ідэнтыфікуе Беларусь і беларусаў, а таксама нясе пасыл яднання з продкамі і павагу да ўласнай культуры».
На вяршыні стэлы будзе размешчаны вянок з васількоў — «як сапраўдны сімвал зямлі беларускай».
Праектам прадугледжана дэкаратыўнае падсвятленне стэлы. Унутранае падсвятленне перфарацыі дазволіць у вячэрні і начны час выдзеліць узор святлом.
У Магілёве ўзялі пад ахову дом, дзе жыў Барыс Маісееў
«Немагчыма паставіць вартаўніка ля кожнага помніка». Археолаг расказаў пра нечаканыя знаходкі і праблему чорных капачоў
У Магілёве пад новы корпус бальніцы высеклі лес, які раней быў абвешчаны заказнікам
У Магілёве збіраюць подпісы супраць перайменавання плошчы Арджанікідзэ ў гонар Георгія Каніскага
Каментары