Днямі ў штаце Тэнэсі пранесліся некалькі тарнада. Адно з іх разбурыла дом на колах, які належаў маладой сям'і.
Пара сцвярджае, што не чулі папярэджання пра тарнада. Калі іх дом пачаў рушыцца, мама інстынктыўна накрыла сваім целам старэйшае дзіця, а бацька намагаўся ўтрымаць калыску з малодшым сынам, якога пачало засмоктваць у варонку. Мужчына не змог утрымаць малога, бо яго адкінула ў бок. Ад удару ён зламаў руку і плячо.
Праз 10 хвілін тарнада адступіла, і сям'я пачала шукаць чатырохмесячнага хлопчыка.
Яны ўжо амаль не мелі надзеі знайсці яго жывым, але неўзабаве знайшлі дзіця на разбураным дрэве. Хлопчык быў цэлы і выглядаў так, быццам нехта акуратна паклаў калыску з ім на дрэва.
На шчасце, усе чацвёра членаў сям'і выжылі, хоць атрымалі розныя траўмы. У чатырохмесячнага малыша выявілі толькі парэз на вуху. Акрамя таго, сям'я страціла дом, машыну, мэблю і вопратку.
На платформе GoFundMe арганізаваны збор на дапамогу сям'і.
Каментары