Эканоміка11

У Лельчыцах збіраюцца разліваць айчынныя Spa і Perrier

У Лельчыцкім раёне знайшлі крыніцу ўльтрапрэснай мінеральнай вады, і таму мясцовыя ўлады нацэліліся стварыць вытворчасць па яе разліве, пішуць «Моцныя навіны».

Фота: freepik.com

Мясцовыя ўлады падрыхтавалі інвестпраект «Стварэнне прадпрыемства па здабычы і разліве прыроднай натуральнай ультрапрэснай і дзіцячай пітной вады вышэйшай катэгорыі».

У Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі адзначаюць, што на беларускім Палессі выявілі адметныя па сваім складзе ўльтрапрэсныя падземныя воды з мінералізацыяй ад 15 да 20 міліграмаў на літр.

«Як па мінералізацыі, так і па змесце асноўных кампанентаў хімічнага складу воды ў раёне вёскі Дуброўкі Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці аналагічныя ўльтрапрэсным водам вядомых марак еўрапейскіх краін. Такіх, як Spa (Бельгія), Evian і Perrier (Францыя), Voss (Нарвегія), Celtic (Германія), Levissima (Італія) і іншых», — гаворыцца ў прэзентацыі праекта.

Пляцоўка, на якой хочуць стварыць вытворчасць, знаходзіцца больш чым за кіламетр ад Дуброўкі, якая адносіцца да зоны радыеактыўнага забруджвання. Аўтары праекта мяркуюць, што неабходна інвеставаць у справу каля 600 тысяч даляраў, а акупіцца ўсё гэта прыкладна ў 3,5 года.

Акрамя таго, у Лельчыцкім раёне хочуць пабудаваць лячэбна-турыстычны комплекс на аснове крыніцы ўльтрапрасных падземных вод. У праекце гаворка ідзе пра нумарны фонд на дзвесце месцаў.

Запланаваныя выдаткі — каля 10 мільёнаў даляраў. Інвестыцыі збіраюцца адбіць за кошт прамога збору платы з наведвальнікаў комплексу.

Гэтая задума ўзнікла ў Лельчыцах як адказ на дадзенае летам 2022 года даручэнне Лукашэнкі пачаць рэалізацыю ініцыятывы «Адзін раён — адзін праект». Паводле яе, у кожным раёне мясцовыя вертыкальшчыкі павінны прыдумаць хоць бы адзін інавацыйны праект, які яны могуць рэалізоўваць на мясцовай глебе. 

Каментары1

  • А яшчэ
    03.11.2024
    Яна будзе свяціцца і дазіметр будзе пішчаць. Ніякая Перье так не можа.

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →