Культура6161

Нацыянальны гістарычны музей узначаліў 26-гадовы культуролаг

Дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь стаў культуролаг Павел Сапоцька, перадае «Мінск-Навіны»

Яго прызначылі на гэтую пасаду 29 сакавіка. Ён змяніў Алега Рыжкова, які кіраваў музеем з 2013 года. Сам Павел Сапоцька раней узначальваў мастацкую галерэю «Універсітэт культуры».

— Гэта вельмі нечаканае і прыемнае для мяне прызначэнне, бо я люблю Нацыянальны гістарычны музей, ведаю мерапрыемствы, якія там праводзяцца, людзей, што там працуюць. У музеі сабрана багатая матэрыяльна-духоўная і гісторыка-культурная спадчына Беларусі. І наша задача максімальна папулярызаваць тое лепшае, што там ёсць. У планах рэалізацыя культурна-асветніцкіх праектаў, фондавая дзейнасць, правядзенне навукова-практычных канферэнцый, выдавецкія праекты, умацаванне міжнародных культурных сувязяў. Напрамкаў работы шмат. Калектыў добры — больш за 200 чалавек, 6 філіялаў. Таму ў найбліжэйшы час буду з усімі знаёміцца, вывучаць патэнцыял музея і запусцім шэраг новых цікавых праектаў, — сказаў Павел Сапоцька.

Павел Сапоцька нарадзіўся 4 студзеня 1992 года ў Маладзечне. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, спецыялізуецца на менеджменце сацыяльнай і культурнай сферы. У 2014 годзе скончыў магістратуру БДУКМ і выкладае на кафедры міжкультурных камунікацый гэтага ўніверсітэта.

З'яўляецца старшынёй праўлення Мінскага абласнога аддзялення Беларускага фонду культуры, намеснікам старшыні Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, выконвае функцыі адказнага сакратара дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» па Маладзечне, кіруе Цэнтрам міжкультурнага дыялогу і сацыяльных ініцыятыў Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва. Сябра розных грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый.

Каментары61

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі8

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі пацэлілі ў нафтабазу ў Варонежскай вобласці. Гэта ўжо другі раз за тыдзень2

Бондараву завярнулі з перайменаваннем вуліцы Каліноўскага ў Мінску7

«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў2

Якія вуліцы ў Беларусі маюць самыя незвычайныя назвы?2

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў47

Дональд Трамп афіцыйна стаў 47-м прэзідэнтам ЗША7

Сёння ўначы магчымыя перабоі з інтэрнэтам8

Вучоныя знайшлі самы эфектыўны спосаб паскорыць рост мускулаў5

Перад інаўгурацыяй Трамп прыехаў папіць чаю з Байдэнам ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі8

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Галоўнае
Усе навіны →