Надвор'е22

Сіноптыкі запланавалі на заўтра снег

Прагноз надвор'я па Беларусі на 2—4 лістапада.

У суботу надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць тылавая частка цыклону, які перамяшчаецца на поўнач Еўрапейскай часткі тэрыторыі Расіі. Воблачна з праясненнямі.

У многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём з мокрым снегам.

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца моцны парывісты вецер. Ноччу 0.. +6°С, максімальная днём +2..+8°С. 

У нядзелю ўначы месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег; днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, па заходняй палове краіны з дажджом), месцамі па Віцебскай вобласці — моцны снег, мокры снег.

У асобных раёнах прагназуюцца галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Днём месцамі наліпанне мокрага снега, слабая мяцеліца. Вецер днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі моцны парывісты.

Ноччу -4..+1°С, максімальная днём +1..+7°С, па паўночным усходзе краіны 0..-1°С.

У панядзелак таксама снег, мокры снег, дождж. У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Ноччу -1..+5°С, максімальная днём складзе ад 0°С па паўночным усходзе да +8°С па паўднёвым захадзе.

Каментары2

  • Жвір
    01.11.2024
    Каму летам было горача? хто прасіў прахалоду? вас пачулі, атрымайце...
  • заўтра спраўдзім
    01.11.2024
    Сіноптыкі запланавалі

    ну й загалоўкі ў вас:ь )

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →