Грамадства11

Апошні канадскі самалёт «Белавія» ніхто не купіў — цану зменшылі

Авіякампанія не пакідае спробаў прадаць Bombardier CRJ-100.

Фота: ІПМ-таргі

У канцы верасня «Белавія» выставіла на таргі апошні са сваіх пяці самалётаў канадскай вытворчасці Bombardier.

Аднак борт ніхто не купіў. Цяпер лот перавыставілі са зніжэннем цаны, заўважыў Blizko.by.

Bombardier CL-600-2B19 (CRJ-100) з рэгістрацыйным нумарам EW-100PJ выпушчаны ў 1999 годзе і першыя пяць гадоў свайго жыцця лётаў у авіякампаніях Францыі, Германіі, Канады і ЗША: Air Littoral, Eurowings, Avionco Canada, Mesa Airlines.

У «Белавія» самалёт апынуўся ў лютым 2007 года і лётаў да восені 2018-га. Апошнім рэйсам стаў пералёт з Будапешта ў Мінск 21 кастрычніка 2018-га, пасля чаго самалёт адправілі на захоўванне.

Новая стартавая цана самалёта складае 2 482 000 рублёў, яна зменшылася на 15% у параўнанні з першымі таргамі. Крок аўкцыёну складае 124 100 рублёў.

Пераможца, акрамя ўсёй сумы, павінен будзе аплаціць камісію арганізатару таргоў (0,5% ад цаны продажу лота) і выдаткі (каля 1000 рублёў).

Такім чынам, выніковая сума, якую павінен будзе выкласці пакупнік, складзе мінімум 2 620 130 рублёў, або прыкладна 793 500 даляраў па актуальным курсе Нацбанка.

Аўкцыён адбудзецца 12 лістапада 2024 года ў 11:00.

Каментары1

  • Летал на этой бочке с крыльями в Гомель
    01.11.2024
    Самолёт настолько маленький и тесный, что ещё носит по взлетной полосе на разгон как пушинку

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа4

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту69

У Паўднёвай Карэі адбываецца спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў ваеннае становішча, матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў» 8

Лукашэнка стаў прадзедам29

На выхадныя Дональд Трамп упершыню пасля выбараў прыляціць у Еўропу

«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі9

Улады абвясцілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць2

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа4

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →