Грамадства1414

Кампартыя: Наш кандыдат ідзе на выбары не замест, а разам з Лукашэнкам

Партыя запэўнівае, што не збіраецца выкрэсліваць з праграмы пункт аб падтрымцы Лукашэнкі.

Сяргей Сыранкоў другі злева. Фота: КПБ

Прэтэндэнт ад Кампартыі Сяргей Сыранкоў не збіраецца змагацца з Лукашэнкам за ўладу.

Такі парадокс утрымліваецца ў заяве партыі аб вылучэнні Сыранкова.

«Вылучэнне КПБ свайго кандыдата ў прэзідэнты Беларусі не азначае, што партыя выкрэслівае са сваёй праграмы пункт аб падтрымцы Лукашэнкі.

Сяргей Сыранкоў ідзе на выбары не замест, а разам з прэзідэнтам», — гаворыцца ў заяве.

У партыі нагадалі словы Лукашэнкі пра тое, што грамадству «трэба прывыкаць да думкі, што настане час і ў краіне будзе новы прэзідэнт».

«КПБ строга прытрымліваецца курсу пераемнасці з палітыкай Аляксандра Рыгоравіча, якую можна рэалізаваць толькі ў выпадку пабудовы грамадска-палітычнага авангарду, арганізаванага не зверху, праз вертыкаль на загад, а знізу, праз моцную, самастойную ініцыятыву грамадзян, палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў», — заяўляе Кампартыя.

У сваёй кампаніі Сыранкоў будзе «папулярызаваць ідэі беларускага сацыялізму і настойваць на іх канстытуцыйным замацаванні ў якасці дзяржаўнай ідэалогіі Рэспублікі Беларусь».

У каманду Сыранкова ўваходзяць прапагандысты Аляксей Дзермант і Пётра Пятроўскі, якія днямі гаварылі па-польску «Trzeba!»(«Трэба!») новаму тэрміну Лукашэнкі.

Каментары14

  • Цім
    31.10.2024
    Сыранкоў ідзе разам з Лукашэнка на пост віцэ-прэзідэнта? :)))) Дык у Канстытуцыі такой пасады няма. Партыя крывадушнікаў ...
  • Ёсік
    31.10.2024
    Плявузгалы, выйдзіце са сваіх інтэрнэтаў, падыхайце паветрам сьвежым, а не ў заўбздзелых пакойчыках, ды паглядзіце вакол - краіна ў срацы, за 30 гадоў толькі амаль 2 дзесяткі рэзідэнцый ды скраў мільярды ў народа. Якія вы сьмешныя, камуністы. На выбары ідуць змагацца, а не для таго, каб старога пад рукі вадзіць у прыбіральню.
  • Лал
    31.10.2024
    Гэтаму ё нават тэрмін - саўковы кукалдызм

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ2

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі «Гастрафэст» пройдзе ў трох краінах. Што ў меню?2

Палітвязня Толчына, які выйшаў па памілаванні, затрымалі па адміністрацыйнай справе

Лію Ахеджакаву, якая выступіла супраць вайны, прапанавалі замяніць на дыпфейк у «Іроніі лёсу, або з лёгкай парай!»1

Украінскія марскія дроны атакавалі Керч

Жонку беларускага тэнісіста абакралі ў Піцеры1

Паўстанцы ў Сірыі падышлі да Хомса, расійскія базы сёння могуць адрэзаць17

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ2

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →