У сербскім горадзе на вакзале абрынуўся бетонны казырок і накрыў дзясяткі людзей
8 чалавек загінулі і не менш за 30 атрымалі раненні з-за абвальвання бетоннага казырка на будынку вакзала ў горадзе Нові-Сад у Сербіі, піша «Радыё Свабода».
Ратавальнікі разбіраюць завал, які ўтварыўся пасля падзення — пад ім яшчэ могуць быць людзі. Міністр унутраных спраў Сербіі заявіў, што выратавальная аперацыя была «надзвычай складанай» і што яна працягнецца яшчэ як мінімум некалькі гадзін. Пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ два чалавекі
Адпраўленне цягнікоў з вакзала прыпынена.
Прэм'ер-міністр Сербіі Мілаш Вучыч заявіў, што гэта «адзін з самых цяжкіх дзён у пасляваеннай гісторыі Нові-Саду». Ён паабяцаў, што прычыны абрынання будуць расследаваныя, а вінаватыя панясуць пакаранне. Генеральная пракуратура Сербіі пачала расследаванне.
Чыгуначны вакзал у Нові-Садзе — буйным горадзе за 70 кіламетрах ад Бялграда, сталіцы аўтаномнага рэгіёна Ваяводзіна, — быў пабудаваны ў 1964 годзе. Нядаўна ён прайшоў капітальны рамонт і быў зноўку адкрыты ў ліпені гэтага года.
Ва ўпраўленні інфраструктуры сербскіх чыгунак удакладнілі, што бетонны навес, які абрынуўся, не быў прадметам рэканструкцыі, рамонт тычыўся даху і фасада пад і над навесам.
Каментары