Здарэнні

Вяскоўца з-пад Касцюковічаў вызвалілі па амністыі, а цяпер перадумалі. Кажуць, здаровы

Мужчына быў фігурантам аварыі, у якой загінула дзіця.

Смяротная аварыя адбылася 2 мая 2024 года на вуліцы Ленінскай у Касцюковічах.

Кіроўца грузавіка паварочваў налева, але не заўважыў дзяцей на веласіпедах. У выніку наехаў на 12-гадовага хлопчыка. Той памёр.

Завялі крымінальную справу. Аднак кіроўца прынёс медыцынскія дакументы, што ў яго ёсць такое захворванне, з якім можна вызваліцца ад крымінальнай адказнасці. 

Так і адбылося. 16 жніўня 2024 года суд Клімавіцкага раёна прымяніў у адносінах мужчыны закон аб амністыі.

Аднак не ўсё так проста — яго сітуацыяй занялася пракуратура. У выніку галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама не пацвердзіла раней выстаўлены дыягназ мужчыны. А новы дыягназ не падпадае пад амністыю. Кіроўцу ўсё ж будуць судзіць.

Каментары

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму2

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Усе навіны →
Усе навіны

«Лукашэнка — яснавідзец!» Што за серыял ідзе на СТБ17

У Мазыры хлопец трапіў у жудасную пастку, калі спаў: спружына матраца ўпілася яму ў нагу2

Не Skarnik. Які беларускі анлайнавы слоўнік сёння найлепшы17

Ці можа быць у палітвязня Сцяпана Латыпава цынга? Адказвае былы турэмны доктар3

Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях14

ЦВК анансаваў настольную гульню пра беларускія выбары6

У велізарным бункеры брата Башара Асада знайшлі залаты Каран ВІДЭА6

«Беларушчыны засталося на тры дні?..» Не, так ужо ніколі не будзе13

«Я баялася, што здымкі будуць праходзіць на рускай мове»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму2

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Галоўнае
Усе навіны →