Свет2222

ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя пашпарты Беларусі і надаць беларусам статус часовай абароны — новы законапраект

На сайце Кангрэса ЗША апублікаваны законапраект S.5116, «Bridge Act», унесены сенатарам Бенджамінам Кардзінам.

Дакумент пад працоўнай назвай Belarus and Russia Investments in Democratic Governance during Exile Act прапануе важныя меры падтрымкі грамадзян Беларусі і Расіі, якія былі вымушаныя пакінуць свае краіны з-за палітычных рэпрэсій і вайны.

Шэраг раздзелаў гэтага законапраекта прысвечаны дапамозе беларусам, якія аказаліся ў выгнанні, звяртае ўвагу Motolkohelp.

Прызнанне пратэрмінаваных пашпартоў

Праект прадугледжвае, што ЗША будуць прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты прыдатнымі для паездак у Штаты і ўставіць візы ў такія дакументы.

Грамадзян Беларусі прапануюць прызнаць асобамі «бяздомнай нацыянальнасці» — гэта значыць людзьмі, якія не маюць магчымасці звярнуцца па візу ў Беларусі, і таму атрымліваюць права падаваць заяву на неіміграцыйныя і іміграцыйныя візы ў іншых краінах.

Часовая абарона (TPS)

Законапраект прадугледжвае магчымасць надання беларусам статусу часовай абароны (Temporary Protected Status, TPS). Гэты статус дае права жыць і працаваць у ЗША на пэўны перыяд і можа быць пададзены на аснове індывідуальнай заявы.

Акрамя гэтага, законапраект S.5116 прапануе, каб ЗША заклікалі Еўракамісію выдаваць беларусам, якія знаходзяцца ў выгнанні, юрыдычныя дакументы для міжнародных паездак.

На якой стадыі законапраект?

Паводле інфармацыі на сайце Кангрэса, законапраект S.5116 быў унесены ў Сенат 19 верасня 2024 года, пасля чаго прайшоў два чытанні і быў накіраваны ў Камітэт па замежных справах для далейшага разгляду.

Каментары22

  • бабруйчанін
    29.10.2024
    Акрамя гэтага, законапраект S.5116 прапануе, каб ЗША заклікалі Еўракамісію выдаваць беларусам, якія знаходзяцца ў выгнанні, юрыдычныя дакументы для міжнародных паездак
    ДЗЛЯ "асоба адаронных "зрабіць вялікімі літарамі дадатак ..урад прэзідзент Летувы гэта тычыцца вас асабіста адказнасуь персанальная звярніце Увагу ..Але Дуде Туску таксама даслаць дзля асабістага атрымання
    Каб пасля " кансенсус" ні з'явілся
  • lol
    29.10.2024
    бабруйчанін , у вас жа 3 пашпарты, навошта вам яшчэ візы?
  • Свабодны чалавек
    29.10.2024
    Вангую, што будзе Вялікі сыход беларусаў у Штаты. Я і сам падумаю пра такі варыянт

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →