Грамадства33

«Спісаў яшчэ ніхто зверху не спускаў». Дзейны сілавік расказаў пра заробкі, рэпрэсіі і чысткі ў міліцыі напярэдадні выбараў

Менш чым праз тры месяцы ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары. Як да іх рыхтуюцца сілавікі? Ці будзе ўзмацненне рэпрэсій і каму з беларусаў варта падрыхтавацца? Як кіраўніцтва тлумачыць неабходнасць «палітычных» затрыманняў і што пра гэта думаюць самі супрацоўнікі? З дапамогай Belpol «Люстэрку» ўдалося задаць гэтыя пытанні дзейнаму супрацоўніку міліцыі.

Фота ілюстрацыйнае

Суразмоўца «Люстэрка» — оперупаўнаважаны ў адным з гарадоў краіны. Праз Belpol яму перадалі пытанні і атрымалі адказы. Сілавік адказваў на іх пісьмова. З меркаванняў бяспекі не называюцца яго імя, падраздзяленне і горад, у якім ён працуе.

«Больш ідзе напампоўка ў плане: «Дэстабілізацыя прывядзе да таго, што Беларусь уцягнуць у вайну»

— Беларускія сілавікі ўжо пачалі рыхтавацца да выбараў 2025 года? Як даўно і якія сілавыя структуры задзейнічаныя?

— Нейкіх новаўвядзенняў няма. Усё ідзе па ўжо неаднаразова абкатанай схеме. Праводзяцца заняткі па тактычна-спецыяльнай падрыхтоўцы, але пакуль, калі казаць пра простых аператыўных упаўнаважаных, участковых, патрульных і гэтак далей, гэта ўсё.

Паводле чутак, падрыхтоўка такіх падраздзяленняў, як АМАП, ідзе поўным ходам, але для іх гэта звыклая справа.

— Чым гэтая падрыхтоўка адрозніваецца ад таго, што было падчас выбараў 2020-га і рэферэндуму 2022-га?

— Мне здаецца, што цяпер усё менш інтэнсіўна. Магчыма, нешта зменіцца ў будучыні.

— Як вам тлумачаць неабходнасць падрыхтоўкі, калі практычна ўсіх нязгодных альбо пасадзілі, альбо прымусілі з’ехаць?

— Як правіла, такія тэмы не падымаюцца ў кантэксце «нязгодных» ці «тых, хто з’ехаў». Больш ідзе напампоўка ў плане: «Дэстабілізацыя прывядзе да таго, што Беларусь уцягнуць у вайну», «Захаду патрэбны плацдарм для атакі на РФ» і ўсё ў такім духу.

— Што большасць супрацоўнікаў думае пра вайну ва Украіне? Чый бок займаюць?

— Тыя, хто супраць, нічога не кажуць. Тыя, хто за, у размовах карыстаюцца шаблонамі і наўрад ці да канца разумеюць, пра што кажуць. Але з імі ніхто не спрачаецца.

— Амбасадар Расіі Барыс Грызлоў нядаўна сказаў, што Масква гатовая «дапамагчы» Мінску ў выпадку «спробаў дэстабілізацыі» сітуацыі падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе. Як у беларускай міліцыі ставяцца да такой перспектывы?

— Насамрэч ніяк. Цяпер для ўсіх відавочна, што пратэснай актыўнасці не можа быць і прыезд «сяброў» акурат можа гэтую дэстабілізацыю і прынесці. Хоць у сістэме ўсе разумеюць, што гэта палітычныя заявы, не больш.

— Ці ведаеце вы што-небудзь пра ўдзел расійскіх сілавікоў у здушэнні пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе? Калі так, то за што менавіта яны адказвалі?

— Гэта любімая тэма для некаторых незалежных СМІ, аднак ніякіх пацвярджэнняў гэтага няма і ніколі не было.

«Цікавасць выклікаюць тыя, хто прыязджае ў Беларусь з Еўропы»

— Хто будзе пад увагай сілавікоў падчас гэтых выбараў? Тыя, хто засвяціўся раней, ці рыхтавацца трэба і іншым?

— Ніхто такую інфармацыю не абмяркоўвае з супрацоўнікамі. З досведу скажу, што адназначна будуць прэвентыўныя затрыманні людзей з базы «Беспарадкі». Але такіх спісаў яшчэ ніхто зверху не спускаў.

— Ці будзе павялічвацца ўвага органаў да беларусаў, якія з’ехалі? Завочных судоў, арыштаў і канфіскацыі нерухомасці тых, хто выехаў з краіны, стане больш?

— Нельга сказаць, што ўвага да такіх людзей змяншалася. Па-ранейшаму цікавасць на мяжы выклікаюць тыя, хто прыязджае ў Беларусь з Еўропы, асабліва калі гэтыя людзі даўно не былі ў краіне.

Чалавека здымаюць з аўтобуса, і пачынаецца стандартны працэс: з ім размаўляюць, правяраюць тэлефон. Калі так званых пратэсных маркераў няма, то ў дачыненні да чалавека праводзяць свайго роду аператыўнае апытанне: дзе працуе, за што жыве, чаму з’ехаў, навошта прыехаў.

Гэта трэба ў тым ліку для аналітычных аддзелаў, каб разумець, дзе беларус можа працаваць у ЕС і на якія прафесіі трэба звярнуць увагу з пункту гледжання рынку працы Беларусі.

Калі казаць пра завочныя суды, то чакаць іх спынення не варта. Гэта механізм, які дазваляе паказваць «неабходнасць» органаў з пункту гледжання таго ўкладу, які ёсць.

Ёсць справы, іх расследуюць. Павышаецца раскрывальнасць. Можна рапартаваць начальству пра праведзеную працу. Гэта таксама дазваляе без праблем «уключаць» аператыўныя мерапрыемствы па людзях, якія цікавяць. Праводзіць ператрусы, тым самым запалохваючы людзей.

Кампенсацыя шкоды — гэта біч сучаснага Следчага камітэта. Для іх гэта важны паказчык. Так што канфіскацыя маёмасці і наступны продаж добра закрываюць гэты паказчык.

«Заробкі выраслі, але не моцна»

— Ці ідуць напярэдадні выбараў чысткі ў самой міліцыі?

— Гэтага стала менш. Людзей радзей адпраўляюць на паліграф. З 2020-га прайшло шмат часу, і многіх ужо паспелі прыбраць. Але не ўсіх, вядома. Свае людзі ёсць.

Наша кіраўніцтва больш палохае некамплект. Тут трэба разумець, што «кантора» (КДБ на міліцэйскім слэнгу. — Заўв. рэд.) патрабуе ад начальства чыстак, а вышэйшае начальства патрабуе ад начальства на месцах запаўнення вакантных пасадаў. Вось у такім ключы і існуем.

— Як на чысткі рэагуе асабовы склад? Ці шмат страху?

— Дзіўнае пытанне. Хутчэй за ўсё, яно дзіўнае праз тое, што людзі, якія яго задаюць, далёкія ад «мянтоўскіх» будняў.

Ніяк не рэагуюць. Кожны хоча дацягнуць да выслугі (неабходнай колькасці адслужаных гадоў, каб пасля атрымліваць пенсію. — Заўв. рэд.) і пайсці куды-небудзь. Часам усё адно куды, абы не ў органы. Людзей не хапае (дзесьці больш, а дзесьці менш), і нагрузкі ўзраслі. Каго ж гэта задаволіць?!

— Колькі вы цяпер зарабляеце і які ў сярэднім заробак у вашых калегаў?

— У розных службаў па-рознаму. Усё залежыць ад акладу, выслугі і гэтак далей. У сярэднім афіцэрскі склад (не на кіраўнічых пасадах) атрымлівае недзе 1900 рублёў. Хтосьці больш, хтосьці менш.

— Як змяніліся заробкі за апошні год?

— Яны выраслі, але не моцна. З улікам цэн можна сказаць, што засталіся на тым жа ўзроўні. А калі ўлічыць яшчэ і спагнанні (часам прэміі пазбаўляюць на пару месяцаў, а то і на год), гэтыя павышэнні ніяк не адчуваюцца.

— Ці ёсць цяпер даплаты за «палітычныя» справы?

— А яны былі? Непасрэдна іх няма і не было. Лішнія 5% да [звычайнай] прэміі могуць намаляваць. А могуць і не намаляваць.

Каментары3

  • даведка
    31.10.2024
    Ситуация в милиции при министре Кубракове докатилась уже до того, что личный состав ловят на воровстве дров с лесосек и сливании топлива со служебных УАЗ.
  • Хм
    31.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • понятно
    31.10.2024
    Понятно, плюшки начинают заканчиваться, даже на красауцау. Ну, не будет же лукашенко тратить свои личные сбережения в ОАЭ и Китае. Даже в веерной раздаче квартир красауцам, в богоугодном деле, применяется механизм выкачивания средств у проектировщиков, поставщиков и подрядчиков, по возможности всё за их счёт.
    За 30 лет всё выдоили, истратили, как средства, так и людей.
    Красауцы обеспечат последний рывок дойки страны, перед входом её в Россию.

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →