Каментары да артыкула

Магчыма, разгортваецца новая аперацыя зачысткі. Інфармацыя пра затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны

  • Ёсік
    31.10.2024
    Чыноўнікі з краін снд і віцэ-прэм'ер Сербіі таксама бралі ўдзел у гэтых затрыманьнях? Прысутнічалі, ці мо хто кайданкі надзеў на якога-небудзь беларуса, які ў 2020 сказаў СЫХОДЗЬ?
  • Алесь
    31.10.2024
    > Напрыклад, людзі старэйшага пакалення кажуць: «Мы зараз жывем лепш, чым у 90-я», і прыпісваюць гэтую заслугу Лукашэнку. Аднак усе краіны былога СССР зараз жывуць значна лепш, чым у 90-я.
    >
    > То бок, пры любым прэзідэнце ў Беларусі заробкі былі б значна вышэйшыя, чым у 90-я.
    >
    > Другі аргумент: калі мы будзем інтэгравацца на Захад, то рэзка вырасце кошт ацяплення. Гэтае пытанне можна вырашыць, уключыўшы аплату ацяплення ў падаткі і зрабіўшы падаткі дыферэнцыраванымі.
    >
    > Правядзенне прыватызацыі з заходнім капіталам можна было б ажыццявіць па ўзору "Шкоды", пры адзінай умове — захаванні профілю вытворчасці.
    >
    > Калі мы павернем на Захад і, напрыклад, далучымся да ЕС, Расія можа напасці на нас. Інтэгравацца можна паступова, напрыклад, не выходзячы з АДКБ і пры гэтым інтэгруючыся ў ЕС. Расіі будзе цяжка растлумачыць, чаму яна нападае на свайго вайсковага саюзніка, тады як ЕС з'яўляецца выключна эканамічным блокам і не можа ўяўляць ваеннай пагрозы Расіі.
    >
    > Акрамя таго, у Беларусі размешчана тактычная ядзерная зброя, якую можна выкарыстаць супраць РФ у выпадку ўварвання.
    >
    > Што датычыцца беларусізацыі, то 2/3 насельніцтва Беларусі, згодна з перапісам насельніцтва, валодае беларускай мовай. Усе грамадзяне Беларусі разумеюць беларускую і ўмеюць на ёй чытаць. Напрыклад, СМІ і навучанне можна перавесцi на беларускую, у той час як звароты ў дзяржаўныя органы можна пакінуць на двух мовах. Паступова, са зменай пакаленняў праз сістэму адукацыі, будзе адбывацца беларусізацыя. 80% насельніцтва Беларусі — беларусы, а быць беларусам і быць супраць беларускай мовы — гэта як пчолы супраць мёду. Проста многія не гатовыя выйсці з зоны камфорту і перайсці на беларускую, але, магчыма, беларусы захочуць, каб іх дзеці і ўнукі размаўлялі па-беларуску ў дэмакратычнай Беларусі.
  • Алесь
    31.10.2024
    Алесь, Я б яшчэ дадаў, што першае жыллё, як у Польшчы, можна і трэба зрабіць пад 0%. Таксама ўступленне ў ЕС прывядзе да рэзкага патаннення аўтамабіляў.
  • Алесь
    31.10.2024
    Алесь, Вось я б зрабіў тры сталіцы. Першая сталіца ВКЛ — мястэчка Гальшаны, Гародня — адна з сталіц Рэчы Паспалітай і Мінск. У ПАР таксама тры сталіцы.
  • Алесь
    31.10.2024
    Оппозиции надо иметь видение будущего Беларуси,которое бы приняло 80% белорусов.
    Например умрет лукашенко и будет шанс перехватить власть и пойти на запад и надо иметь маломальский план как обойти острые углы. А не говорить мы заставим усих размауляць па беларусску и выиграем вайну з масковиях як битву пад Воршай.
  • Vik
    31.10.2024
    Алесь, В Беларуси оппозиция сидит в тюрьме.
  • вось так
    31.10.2024
    Алесь, апазіцыі ўжо няма, усё знішчана цалкам пад корань, дзякуючы новым крэатыўным неверагодным. І ня будзе ніякай магчымасці ўжо, пасля паразы Украіны адновіцца сср 2.0 і ўсё.
  • Вадя
    01.11.2024
    Алесь, Всё правильно. Только, как я понимаю, не перехватить власть, а в неё встроиться, хотя бы фрагмертарно. Но, там таких компетентных людей единицы, а нужны команды.
  • Не панятна
    31.10.2024
    Гэта новая аперацыя зачысткі ці яшчэ старая працягваецца?
  • Чысцiльшчык
    01.11.2024
    Есць загад намаляваць на выбарах 96-98%. У тых раенах, дзе будзе менш за 96%, паляцяць галовы. Баяцца рэакцыi народа на 98%, для таго такiя рэпрэсii. У 2020 82% справакавалi выхад людзей на вулiцы, невядома як народ адрэагуе на 98%.
  •