Магчыма, разгортваецца новая аперацыя зачысткі. Інфармацыя пра затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны
У «Нашай Нівы» ёсць інфармацыя пра затрыманні ў Мінску, Бараўлянах і Гомелі.
Раней сёння праваабаронцы паведамлялі пра ператрусы ў Смаргоні і Ваўкавыску.
Сінхроннасць гэтых аблаваў можа сведчыць аб правядзенні чарговай аперацыі па застрашванні насельніцтва краіны.
Калі вы ведаеце пра тое, што здарылася, больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на [email protected]. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па інфармацыі з участкаў, дзе падлік галасоў ішоў у прысутнасці незалежных назіральнікаў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады.
Рэпрэсіі пачаліся з лідараў апазіцыі і вулічных пратэстаў і паступова распаўсюдзіліся на новыя і новыя слаі.
Па інфармацыі праваабаронцаў, за 2020—2024 гады было заведзена больш за 19 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Па многіх крымінальных справах праходзяць шматлікія фігуранты.
Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
>
> То бок, пры любым прэзідэнце ў Беларусі заробкі былі б значна вышэйшыя, чым у 90-я.
>
> Другі аргумент: калі мы будзем інтэгравацца на Захад, то рэзка вырасце кошт ацяплення. Гэтае пытанне можна вырашыць, уключыўшы аплату ацяплення ў падаткі і зрабіўшы падаткі дыферэнцыраванымі.
>
> Правядзенне прыватызацыі з заходнім капіталам можна было б ажыццявіць па ўзору "Шкоды", пры адзінай умове — захаванні профілю вытворчасці.
>
> Калі мы павернем на Захад і, напрыклад, далучымся да ЕС, Расія можа напасці на нас. Інтэгравацца можна паступова, напрыклад, не выходзячы з АДКБ і пры гэтым інтэгруючыся ў ЕС. Расіі будзе цяжка растлумачыць, чаму яна нападае на свайго вайсковага саюзніка, тады як ЕС з'яўляецца выключна эканамічным блокам і не можа ўяўляць ваеннай пагрозы Расіі.
>
> Акрамя таго, у Беларусі размешчана тактычная ядзерная зброя, якую можна выкарыстаць супраць РФ у выпадку ўварвання.
>
> Што датычыцца беларусізацыі, то 2/3 насельніцтва Беларусі, згодна з перапісам насельніцтва, валодае беларускай мовай. Усе грамадзяне Беларусі разумеюць беларускую і ўмеюць на ёй чытаць. Напрыклад, СМІ і навучанне можна перавесцi на беларускую, у той час як звароты ў дзяржаўныя органы можна пакінуць на двух мовах. Паступова, са зменай пакаленняў праз сістэму адукацыі, будзе адбывацца беларусізацыя. 80% насельніцтва Беларусі — беларусы, а быць беларусам і быць супраць беларускай мовы — гэта як пчолы супраць мёду. Проста многія не гатовыя выйсці з зоны камфорту і перайсці на беларускую, але, магчыма, беларусы захочуць, каб іх дзеці і ўнукі размаўлялі па-беларуску ў дэмакратычнай Беларусі.
Например умрет лукашенко и будет шанс перехватить власть и пойти на запад и надо иметь маломальский план как обойти острые углы. А не говорить мы заставим усих размауляць па беларусску и выиграем вайну з масковиях як битву пад Воршай.