65-гадовага Антона з «Зелянбуда» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Антон Кончыц усё жыццё адрабіў на рабочых спецыяльнасцях — механікам ды аўтамеханікам.
У кастрычніку адбыўся суд над 65-гадовым Антонам Кончыцам. Згодна са звесткамі праекта Digital intelligence team, родам ён з аграгарадка Свяцілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Антон усё жыццё працаваў на рабочых спецыяльнасцях — механікам ды аўтамеханікам. Апошняе вядомае месца яго працы — «Зелянбуд» Першамайскага раёна Мінска.
Суд над Антонам Кончыцам скончыўся 9 кастрычніка. Яго абвінавачвалі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Прысуд, як і сутнасць абвінавачанняў, невядомыя.
Антон непублічны чалавек. Магчыма, ён стаў адной з ахвяраў палявання сілавікоў на салідарных з палітвязнямі.
Судзіў яго суддзя Сяргей Епіхаў.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары