Грамадства33

«Ведаем мы вашы інтэрнэты». Актывіст паставіў на польска-беларускай мяжы плакат з інфармацыяй аб рэпрэсіях у Беларусі

Беларускі актывіст Сяргей Стальмакоў правёў адзіночны пікет на польска-беларускай мяжы. З польскага боку, прыкладна за 30 метраў ад шлагбаума, 19 кастрычніка ён устанавіў плакат з інфармацыяй аб палітычных справах у Беларусі. Такую акцыю ён патлумачыў жаданнем паінфармаваць беларусаў аб тым, што адбываецца ў краіне, піша Most. 

Сяргей Стальмакоў. Фота: архіў героя

«Папярэджанне. Вы заязджаеце ў Рэспубліку Беларусь, дзе за 3 летнія месяцы гэтага года трапілі пад палітычныя рэпрэсіі 468 чалавек», — напісана на плакаце на рускай і англійскай мовах.

Па польскім заканадаўстве ўзгадненне адзіночных пікетаў адбываецца па паведамляльным прынцыпе. Сяргей расказвае, што загадзя накіраваў заяву з указаннем даты і месца пікету ў мясцовую адміністрацыю — ужонд.

Актывіст кажа, што адной з ягоных мэт было зразумець, ці валодаюць беларусы дакладнай інфармацыяй пра маштабы палітычнага пераследу. Аказалася, для многіх гэта інфармацыя ў навінку.

— Брэстаўчанка інтэлігентнага выгляду паглядзела на плакат, падышла і кажа: «Гэта вось столькі людзей з 2020 года?» Я кажу: «Вы ўважліва пачытайце. Гэта толькі за тры летнія месяцы». У яе, вядома, вочы… — расказвае Сяргей.

Паводле яго слоў, многія беларусы, якія ў той дзень вярталіся дадому з Польшчы, звярталі ўвагу на плакат, абмяркоўвалі яго паміж сабой, прыгадвалі сталінскія рэпрэсіі. Некаторыя фатаграфавалі.

— Я ім казаў: «Глядзіце, больш асцярожна з гэтымі здымкамі. Пры праверцы [тэлефона] за гэта вам у Беларусі могуць прыляцець непрыемнасці, — распавядае ён.

«Ведаем мы вашыя інтэрнэты»

Аднак былі і турысты, якія ставіліся да пікету негатыўна. Сяргей называе іх людзьмі «з электарату «Бацька — наш герой, бацька, мы з табой». Яны не верылі ў аб'ектыўнасць гэтай інфармацыі і спрабавалі яе аспрэчваць:

— Адна жанчына на Audi гаварыла правакацыйна: «А вы што, асабіста палічылі ўсіх людзей? Адкуль у вас даныя? Ведаем мы вашыя інтэрнэты», — узгадвае актывіст. — [Такія людзі ўпэўненыя, што] класна жывецца ў Беларусі. Але чамусьці па тэлевізар, пральную машыну і пыласос едуць у Польшчу. Не ўзнікае супярэчнасці.

Праблем з паліцыяй з-за акцыі не было. Паліцыянты падыходзілі да Сяргея, пыталіся, ці ўзгоднены пікет і колькі ён працягнецца. І нават цікавіліся, ці не крыўдзяць яго. У выпадку канфліктаў раілі звяртацца да іх. Аднак гэтага не спатрэбілася.

Сяргей лічыць, што такога роду лікбез турыстам патрэбны.

— Абсалютна ўпэўнены, што любыя акцыі па бесстароннім інфармаванні неабходныя. Таму што інфармацыі ўнутры краіны ў іх няма, — тлумачыць Сяргей. Паводле яго падлікаў, за час акцыі яму ўдалося прыцягнуць увагу некалькіх соцень чалавек да тэмы рэпрэсій.

Каментары3

  • политзек
    21.10.2024
    очень жаль, что ЕС выдает визы почти всем подряд.
    а было бы неплохо предлагать дополнительную анкету вопросов на 10-15 на предмет правильного понимания происходящего в стране и у соседей, чтобы понимать, что за человек едет. а лучше еще и на границе.
  • Важная справа, дзякуй
    21.10.2024
    Дзякуй вялікі актывісту Сяргею Стальмакову за гэты пікет.
    Пікет паказвае, што інфа незалежных смі (заблакаваных у Беларусі) не даходзіць да беларусаў унутры Беларусі.
    За адзін пікет больш беларусаў дазналася пра масштаб рэпрэсій.
    Трэба працягваць такое пікетаванне.
  • Таксама палітзэк
    21.10.2024
    политзек, Ага, замест таго каб у ябацек была магчымасць ехаць у ЕС і відавочкі бачыць і такія плакаты, сустракаць іншых адэкватных людзей, увогуле мець хоць нейкую магчымасць выпаўзці з той бурбалкі ў якую іх пасадзіў Лукашэнка, вы прапануеце іх аддаць цалкам у яго лапы. Божа мой мілы, дзе ваш розум... Супакойцеся, сядзьце, і халодным розумам паразважаеце аб наступствах таго што вы прапануеце. Чалавека можна запэўніць толькі любоў'ю, сілай жа можна толькі зламаць, як таго Пратасевіча. У вас гаворыць нянавісць, але ж злосць дрэнны саветнік як вядома.

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары17

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць першыя Geely E8. Якая цана?9

Пратасевіч кажа, што ездзіў у Дубай не толькі на адпачынак4

У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі2

Прэзідэнт Сербіі ўпершыню з 2022 года пагаварыў з Пуціным

Праваабаронцы падлічылі, колькі людзей асудзілі за палітыку з 2020 года4

«Часам вы бачыце ў небе нейкія аб'екты». Прапаганда спрабуе апраўдацца, чаму нічога не піша пра «шахеды»8

Чыноўнікі ўзяліся за таксі «Яндэкс Go»1

У модным мінскім рэстаране на сняданак падаюць яйкі з чырвонай ікрой4

Дзермант русіфікаваў назву часопіса, у якім працуе галоўным рэдактарам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары17

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары

Галоўнае
Усе навіны →